Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахмадзінежад: Іран павінен паменшыць залежнасьць ад нафты


Зьвяртаючыся да парлямэнту, прэзыдэнт Ірану назваў слабасьцю моцную залежнасьць іранскай эканомікі ад экспарту нафты.

Ён прызнаў, што «структурныя змены» неабходныя, каб краіна магла кампэсаваць наступствы міжнародных санкцыяў.

Грошы, атрыманыя ад экспарту нафты і газу, складаюць 60-70% прыбыткаў краіны.

Аднак эканамічныя санкцыі, накладзеныя заходнімі краінамі супраць іранскай ядзернай праграмы, блякуюць міжнародныя банкаўскія пераводы. Таму афіцыйны Тэгеран ня можа атрымліваць грошы ад продажу нафты і газу.

Санкцыі прывялі да эканамічнага крызісу і абясцэньваньня нацыянальнай валюты Ірану.
XS
SM
MD
LG