Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама ўзяўся за зброю


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама апублікаваў свой плян барацьбы з ростам колькасьці ўзброеных нападаў.

Выступаючы ў сераду ў Вашынгтоне, Абама, у прыватнасьці, прапанаваў ліквідаваць некаторыя хібы ў сыстэме кантролю ў галіне продажу зброі. Прэзыдэнт заявіў, што падпіша 23 урадавыя распараджэньні, якія заахвочваюць кіраўніцтва школаў наймаць для аховы супрацоўнікаў паліцыі, пашыраць дасьледаваньне прыроды актаў гвалту з ужываньнем стралковай зброі і актывізаваць намаганьні ў крымінальных расьсьледаваньнях такіх злачынстваў.

Абама адзначыў, што 40% куплі амэрыканскімі грамадзянамі асабістай зброі ажыцьцяўляецца без правядзеньня неабходнай праверкі пакупнікоў.

Ён запатрабаваў ад Кангрэсу аднавіць дзеяньне забароны на продаж паўаўтаматычнай зброі і правяраць ўсіх пакупнікоў зброі на наяўнасьць крымінальнага мінулага і псыхічных адхіленьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG