Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цімашэнка адмаўляецца лекавацца пад відэакамэрамі


Тры жанчыны-дэпутаткі Вярхоўнай Рады Ўкраіны ад апазыцыйнай «Бацькаўшчыны» далучыліся да акцыі непадпарадкаваньня Юліі Цімашэнкі, якая адбывае турэмны тэрмін у калёніі ў Харкаве, але цяпер знаходзіцца на лячэньні ў шпіталі.

Дэпутаткі не зьбіраюцца пакідаць будынак клінікі, пакуль адміністрацыя ня выканае патрабаваньняў Цімашэнкі. Пра гэта паведаміў яе адвакат Сяргей Уласенка. Цімашэнка ўжо тыдзень не заходзіць у палату, патрабуючы спачатку прыбраць адтуль усе відэакамэры і зьняць варту каля дзьвярэй.

Экс-прэм’ер Украіны, лідэр апазыцыі Юлія Цімашэнка была асуджаная на 7 гадоў пазбаўленьня волі паводле абвінавачваньня ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў пры падпісаньні «газавых» кантрактаў з Расеяй у 2009 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG