Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хмарачосы на руінах замчышчаў


http://www.youtube.com/embed/1sFP9FOZoUA

Хто і чаму працягвае зьнішчаць гістарычны цэнтар Менску і архітэктурную спадчыну іншых старажытных гарадоў Беларусі? Што ўжо зьнішчана канчаткова, а што яшчэ можна ўратаваць? Чаму грамадзкасьць маўчыць, і ці ў яе сілах спыніць руйнаваньне? Што пакінем нашчадкам і якія наступствы для нацыі будзе мець зьнішчэньне гісторыка-культурных каштоўнасьцяў?

Гэтыя пытаньні ў «Свабодзе бяз гальштукаў» абмяркоўвалі Сяргей Абламейка, Сяргей Навумчык і Вячаслаў Ракіцкі.


Вячаслаў Ракіцкі: Я разумею, што адбывалася з архітэктурнымі каштоўнасьцямі ў ваенныя гады. Цяпер мы ўжо ведаем матывы камуністаў: яны хацелі разбурыць усё старое «до основания», а затым «новый мир построить». А сёньня, хто і чаму руйнуе спадчыну? Хто гэтыя людзі? Нацыянальныя нігілісты? Камэрсанты? Выканаўцы палітычнай замовы?

Сяргей Абламейка: Я думаю вінаваты агульны нізкі культурны ўзровень беларускага грамадзтва. Цяпер у Беларусі кіруюць пераважна вясковыя людзі. Вёска не заўсёды разумела горад і каштоўнасьці Менску. Менск або Віцебск бароняць пераважна карэнныя жыхары. Гэта з аднаго боку. Але агулам не хапае культуры. Культуры не хапае ўсім. Чыноўнікі не адчуваюць каштоўнасьці гістарычнай спадчыны. Не чуем мы і галасоў у абарону старых цэнтраў гарадоў ад культурнай эліты Беларусі. І, натуральна, ад апазыцыйных палітыкаў. Адказ такі: неразуменьне ад недахопу культуры.

Сяргей Навумчык: Вясковае паходжаньне, канешне, мае значэньне. Але не абавязкова. Прыгадаем, што чалавек, якому ўдалося ўратаваць ад зьнішчэньня гістарычны цэнтар Менску і Купалаўскі тэатар у канцы 1960-х гадоў — Пазьняк, нарадзіўся ня ў Менску, а ў Суботніках. Але ён быў нацыянальна сьвядомым чалавекам. Бяда ў нацыянальным нігілізьме. Кіраўніцтва, якое цяпер ачольвае і Беларусь, і гарады, і мястэчкі, цалкам пазбаўленае нацыянальных арыенціраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG