Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВАГОДНЯЕ ІНТЭРВІЮ АМБАСАДАРА ЗША Ў БЕЛАРУСІ МАЙКЛА КОЗАКА ДЛЯ РАДЫЁ СВАБОДА


Віаталь Цыганкоў, Менск

(Карэспандэнт: ) “Што бы Вы пажадалі беларускаму народу ў новым годзе?”

(Козак: ) “Я б пажадаў свабоды ў ажыцьцяўленьні ўсіх вашых імкненьняў і жаданьняў у міры і дабрабыце. Гэта менавіта тое, дзеля чаго працуюць ЗША, і мы будзем працягваць гэтую працу, каб падтрымаць гэтыя чаканьні беларускага народу”.

(Карэспандэнт: ) “Ад імя Беларускай службы Радыё Свабода я жадаю амэрыканскаму народу найперш міру і бясьпекі, асабліва зважаючы на апошнія падзеі, і, безумоўна, дабрабыту. А таксама, каб нашыя агульныя мары пра ўсталяваньне дэмакратыі ў Беларусі ажыцьцявіліся як мага хутчэй”.

(Козак: ) “Дзякуй за Вашыя пажаданьні амэрыканскаму народу, бо гэты год быў відавочна вельмі цяжкім. Мы, і ня толькі амэрыканцы, страцілі столькі жыцьцяў падчас тэрарыстычнай атакі 11 верасьня. Але таксама мы назіралі вялікае пачуцьцё еднасьці ў амэрыканцах і нашых сябрах ва ўсім сьвеце — і ў людзей тут у Беларусі, якія выказвалі свае спачуваньні.

Вайна з тэрарызмам праходзіць даволі эфэктыўна, і я спадзяюся, гэта зробіць увесь сьвет больш бясьпечным і мірным месцам для кожнага ў будучыні. Гэта павялічыць шанцы для рэалізацыі агульных спадзяваньняў на рост дэмакратыі й свабоды паўсюль у сьвеце”.

XS
SM
MD
LG