Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВАТ СЁНЬНЯ БЕЛАРУСЫ ВЫПРАЎЛЯЮЦЦА Ў ПАМЕЖНЫЯ МЯСТЭЧКІ ПОЛЬШЧЫ ПА ТАННЫЯ ХАРЧЫ


Аляксей Дзікавіцкі, Тэрэспаль, Бяла-Падляска

Па польскія прадукты беларусы прыяжджаюць цягам усяго году, аднак напярэдадні Новага году й Калядаў замежных пакупнікоў у крамах памежных мястэчкаў значна более. Беларусаў прывабліваюць адносна нізкія кошты, а таксама шматлікія, нехарактэрныя для айчыннга гандлю, калядныя зьніжкі ў вялікіх супэрмаркетах, у часе якіх некаторыя харчы можна набыць ледзь не ўдвая таньней, чымсьці яны каштуюць звычайна.

Купляюць адразу на некалькі сем’яў – гэта зьніжае кошты падарожжа, а ў гуртовых крамах за вялікую колькасьць можна атрымаць добрую зьніжку.

Пані Агнешка, прадавачка адной зь мясных крамаў у памежным Тэрэспалі, кажа, што перад сьвятамі, звычайна замаўляе ў вытворцы ў два-тры разы больш тавару, бо шмат купляюць беларусы. Нашыя суайчыньнікі бяруць ў асноўным танныя гатункі каўбасаў, сальцэсоны, сасіскі. Некаторыя часам купляюць па троху і дарагіх вэнджаных прысмакаў.

У крамах і супэрмаркетах суседняй Бялай-Падяскі можна было ўбачыць беларусаў, якія купляюць мяса птушкі, яйкі, садавіну, маргарын, сокі, ёгурты, шакалад, цыбулю і навта аздабленьні для каляднай ёлкі і забароненыя ў Беларусі пэтарды.

Цікава, што цяпер ужо мала хто з паякаў памятае, што толькі 10 гадоў таму ўсё было наадварот – па прадукты ехалі ў Беларусь.

Наўрад ці тады беларусы маглі ўявіць, што напрыканцы 2001 году паедуць у Польшчу нават па сала і цыбулю, якія там будуць ўдвая таньнейшыя, чымсьці ў Беларусі.


XS
SM
MD
LG