Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС БЕЛАРУСІ ВЫСТУПІЛА З ЗАЯВАЙ З НАГОДЫ 10-ГОДЗЬДЗЯ ЎСТАЛЯВАНЬНЯ ДЫПЛЯМАТЫЧНЫХ АДНОСІНАЎ З ЗША


Радыё Свабода.

У заяве адзначаецца, што дзесяць гадоў – гэта відавочная нагода для падсумаваньня некаторых вынікаў разьвіцьця дачыненьняў паміж дзвюма краінамі і разважаньняў пра іх далейшую пэрспэктыву.

МЗС падкрэсьлівае, што "гэта тычыцца адносінаў Беларусі з краінай, якая шмат у чым вызначае лёс сучаснага сьвету, краінай, якая адной зь першых усталявала з Рэспублікай Беларусь поўнамаштабныя міждзяржаўныя адносіны".

Міністэрства замежных справаў Беларусі зазначае, што гісторыя беларуска-амерыканскіх адносінаў у апошнія дзесяць гадоў не была простай, цытую: "Адметна станоўчыя ў сваім пачатку дачыненьні паміж нашымі краінамі з цягам часу пагоршыліся, а палітычныя кантакты наогул апынуліся ў стане замарожанасьці".

Сёньняшняя заява Міністэрства замежных справаў заканчваецца гэтак: "Рэспубліка Беларусь гатовая прайсьці сваю палову шляху да пабудовы адносінаў з ЗША, заснаваных на адказнасьці, ўзаемнай павазе, адчуваньні супольнай адказнасьці за міжнародную бясьпеку і разуменьні ўзаемных выгодаў ад канструктыўных партнэрскіх адносінаў паміж дзьвюма краінамі".

Тым часам 4 сьнежня ў Бухарэсьце на сустрэчы міністраў замежных справаў краінаў сяброў АБСЭ дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл зрабіў наступную заяву адносна Беларусі.

(Колін Паўэл: ) “Нягледзячы на гераічныя высілкі АБСЭ начале з амбасадарам Вікам, кіраўніком місіі АБСЭ ў Беларусі, прэзыдэнцкая выбары ў Беларусі не адпявадалі міжнародным стандартам. Урад Беларусі праігнараваў рэкамэндацыі АБСЭ датычна ўмоваў, якія павінны быць выкананы, каб выбары былі свабоднымі і справядлівымі. Вельмі шкада, урад Беларусі працягвае дзейнічаць так, што у выніку Беларусь застаецца па-за межамі агульнаэўрапейскага палітычнага жыцьця… Мы будзем працягваць нашу работу з краінамі сябрамі АБСЭ, каб падтрымаць разьвіцьцё сапраўдных дэмакратычных інстытутаў і моцнай грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі”.
XS
SM
MD
LG