Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РЭЖЫСЭР РУСЛАН ЗГОЛІЧ У ЛІСЬЦЕ НА ІМЯ АЛЯКСАНДРА ЛУКАШЭНКІ АДМОВІЎСЯ АД АЎТАРСТВА СВАЙГО ФІЛЬМА “ГОСЬЦІ”


Алег Грузьдзіловіч, Менск

(Зголіч: ) “Так, мной напісаны такі ліст, у якім я інфармую Лукашэнку, што здымаю сваё прозьвішча з тытраў фільма. Бо пасьля таго, як фільм прыняты дзяржаўнай камісіяй, будуць зьнішчаныя нэгатывы стужак і мой фільм ўвогуле можна лічыць згубленым”, — заявіў Радыё Свабода рэжысэр Зголіч.

Нагадаю, фільм “Госьці” быў адзінай мастацкай стужкай, зьнятай сёлета на кінастудыі “Беларусьфільм”. На яго было выдаткавана 200 тысяч даляраў, але рэжысэр палічыў, што фільму яшчэ патрэбная дапрацоўка.

Між тым, кінастудыя адмовілася даваць дадатковыя грошы, а потым быў адхілены ад працы над заканчэньнем фільма рэжысэр Зголіч. У выніку некалькіх скандалаў ён двойчы трапляў у міліцыю, дзе на яго завялі крымінальныя справы. Зголіч заяўляе, што ягоны ліст Лукашэнку — гэта крок адчаю чалавека, якога перасьледуюць за крытыку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG