Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

СКАНДАЛЬНА ВЯДОМЫ ФІЛЬМ "ГОСЬЦІ" МОЖА АТРЫМАЦЬ НОВУЮ НАЗВУ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

“Ніхто ня робіць замаху на аўтарскія правы рэжысэра Зголіча, але, на жаль, ён сам ухіліўся ад апошняй стадыі працы над фільмам”, — пракамэнтаваў цяперашняе становішча са стужкай намесьнік дырэктара “Беларусьфільма” Ўладзімер Шышкін.

А рэжысэр фільма “Госьці” Руслан Зголіч пацьвердзіў Радыё Свабода сваю ранейшую пазыцыю, якая палягае ў тым, што ён катэгарычна супраць зьмены назвы й новай рэдакцыі свайго фільма. “Гэты зьдзек з мастацкага твора трэба тэрмінова спыніць”, — заявіў рэжысэр.
XS
SM
MD
LG