Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПОЛЬШЧА ЗЬМЕНШАЕ ПАДТРЫМКУ МЕНШАСЬЦЯЎ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

“Прапанаванае празь міністра культуры Анджэя Цэлінскага зьмяньшэньне фінансаваньня пагражае зьнішчэньнем таго досьведу, які ў справе дапамогі дзяржавы нацянальным меншасьцям, быў выпрацаваны цягам апошніх 12 гадоў” – гаворыцца ў звароце прадстаўнікоў нацыянальных меньшасьцяў да ўраду Польшчы, падпісаным напярэдадні ў Варшаве.

Паводле падпісантаў, зьмяншэньне выдаткаў на патрэбы нацыянальных меншасьцяў, апрача іншага можа таксама пашкодзіць іміджу Польшчы, як краіны талерантнай да меншасьцяў. Асабліва гэта важна цяпер, калі палякі знаходзяцца на шляху да ўступленьня ў Эўразьвяз.

Сярод дзеячоў, які падпісалі зварот да польскіх уладаў, быў і сатршыня Зьвязу Беларусаў Польшчы Яўген Ваппа.

Я запытаўся ў спадара Ваппы, наколькі значна ў новым бюджэце Польшчы прапанавана зьменшыць выдаткі на нацыянальня меншасьці.

(Ваппа: ) “У бюджэце Польшчы на 2002 год выдаткі на нацыянальныя меншасьці зьменшаныя вельмі моцна. Калі сёлета гэтыя выдаткі складалі 6 мільёнаў злотых, то ў наступным годзе будзе ўсяго 1,7 мільёна”.

(Карэспандэнт: ) “А што гэта значыць для беларусаў, якія жывуць у Польшчы?”

(Ваппа: ) Гэта значыць, што могуць зьнікнуць шэраг беларускіх выданьняў, а таксама амаль усе мерапрыемствы, якія дагэтуль ладзіла беларуская меншасьць”.

Гаварыў старшыня Зьвязу беларусаў Польшчы Яўген Ваппа. Спадар Ваппа таксама адзначыў, што на 99 адсоткаў упэўнены ў тым, што нягледзячы на пратэсты, выдаткі на нацыянальныя меншасьці ўсё адно будуць зьменьшаныя.

Аднак дакладна гэта будзе вядома толькі пасьля таго, як польскі парлямэнт ухваліць дзяржаўны бюджэт на наступны год.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG