Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗЬМЕНЕНЫ СЬЛЕДЧЫ Ў СПРАВЕ ГАНЧАРА І КРАСОЎСКАГА


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Расьсьледваньне цяпер даручанае ягонаму калегу, старэйшаму сьледчаму пракуратуры Ўладзімеру Чумачэнка. Кіраўнік сьледчага аддзелу, дзе працуюць Новікаў і Чумачэнка, Ягор Сіняк паведаміў радыё "Свабода", што зьмена сьледчага не азначае, што Новікаў працаваў дрэнна.

"Гэта звычайнае пераразмеркаваньне абавязкаў у аддзеле", – сказаў загадчык аддзелу. Між тым Зінаіда Ганчар замену сьледчых не вітае. Яна мяркуе, што пасьля таго, як пракуратуру Беларусі ўзначаліў Віктар Шэйман, справа аб зьнікненьні ейнага мужа была замаруджана. "Тое самае адбудзецца і з гэтай зьменай сьледчых" – сказала Зінаіда Ганчар.
XS
SM
MD
LG