Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГЕНАДЗЬ УГЛЯНІЦА І АНДРЭЙ ЖАРНАСЕК ПЕРАДАДУЦЬ МАТЭРЫЯЛЫ СВАЙГО РАСЬЛЕДВАНЬНЯ Ў МІЖНАРОДНЫ СУД


ул. інф.

У жніўні 2001 году, за два тыдні перад прэзыдэнцкімі выбарамі, супрацоўнік КГБ Беларусі капітан Генадзь Угляніца і
актывіст арганізацыі “Край” Андрэй Жарнасек распаўсюдзілі відэакасэту з абвінавачаньнямі на адрэсу беларускіх уладаў у зьнішчэньні вядомых апазыцыянэраў. Угляніца і Жарнасек былі абвешчаны ў вышук КГБ, але здолелі пакінуць краіну і атрымалі палітычны прытулак у Нарвэгіі. Карэспандэнт радыё “Свабода” Сяргей Навумчык запісаў інтэрвію зь першым у гісторыі беларускага КГБ перабежчыкам на Захад і актывістам “Краю”.

(Навумчык: ) “У Нарвэгію з Прагі ляцець гадзіны тры. Замест сьнега краіна сустрэла мяне моцным дажджом, які не пераставаў ісьці некалькі дзён, і ўсе нашыя гутаркі зь Генадзем Угляніцам і Андрэем Жарнасекам праходзілі ў гатэлі. Хто зьбіваў дэпутаў апазыціі, разганяў страйк мэтрапалітэнаўцаў, як забіваюць крымінальных аўтарытэтаў, чаму зьнік генэрал Захаранка, дзе джып Анатоля Красоўскага і Віктара Ганчара, як і чаму зьнік ЗьміцерЗавадзкі, ці ёсьць агенты спэцслужбаў у шэрагах апазыцыі, якім ахоўнікам давярае Аляксандар Лукашэнка, якія стасункі паміж спэцслужбамі ў Беларусі, як мае суразмоўцы могуць пацьвердзіць свае словы і даказаць, што яны не двайныя агенты – гэта толькі некаторыя пытаньні, якія мы абмяркоўвалі перад уключаным дыктафонам”.

Сакрэты беларускай улады вачыма былога афіцэра КГБ Генадзя Угляніцы і актывіста арганізаці Край Андрэя Жарнасека. Першая гутарка ў эфіры на хвалях Свабоды – заўтра, 20 сьнежня.
XS
SM
MD
LG