Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭКСКЛЮЗЫЎНАЕ ІНТЭРВІЮ ХАМІДА КАРЗАІ ДЛЯ РАДЫЁ СВАБОДА


Вячаслаў Ракіцкі, Прага

(Карзаі: ) “У мяне была неафіцыйная паездка ў Рым. Я прыехаў, каб сустрэцца з экс-каралём Захір Шахам. Мяне вельмі добра прынялі ў Італіі, прынялі на ўзроўні прэм’ер-міністра, міністра замежных справаў і кіраўніцтва італьянскага парлямэнту.

Кароль таксама прыняў вельмі цёпла, падарыў мне Каран. Я задаволены паездкай.

Італьянскі ўрад гаварыў пра пашырэньне свайго супрацоўніцтва і аказаньне дапамогі Афганістану. Італія падарыла нам поўны камплект тэлевізійнай тэхнікі і яшчэ адзін камплект для радыёстанцыі. Выдзеленая і фінансавая дапамога.

Што тычыцца ўвядзеньня ў Афганістан шматнацыянальных міратворчых сілаў, то мы далі згоду. Тым самым усясьветная супольнасьць паказвае, што яна сапраўды жадае міру ў Афганістане. На цяперашнім этапе знаходжаньне міратворчых сілаў у Афганістане на карысьць міру. Але падрабязна пра колькасьць міратворцаў казаць пакуль што рана.

Захір Шах вельмі хоча вярнуцца на радзіму, і ў гэтым пытаньні будзе прынятае рашэньне.”

(Карэспандэнт: ) “Гэта было адмысловае інтэрвію кіраўніка часовага ўраду Афганістану Хаміда Карзаі радыё “Свабода”. Сёньня Карзаі вяртаецца ў Кабул. У Афганістан зь Італіі сёньня ж выпраўляюцца і прадстаўнікі экс-караля краіны Захір Шаха. Пра мэты іхнай паездкі ў Афганістан і вынікі візыту Карзаі ў Італію нашаму радыё паведаміў дарадца былога караля Захір Шаха – Залмаі Расул”.

(Расул: ) “Сёньня мы як прадстаўнікі Захір Шаха выпраўляемся ў Кабул, каб узяць удзел у цырымоніі пачатку працы часовага ўраду. Апрача таго мы будзем весьці перамовы ў пытаньні вызначэньня будучыні Афганістану.

Што да візыту Карзаі ў Рым, то ён прыяжджаў, каб сустрэцца з Захір Шахам і атрымаць ягонае бласлаўленьне перад уступленьнем на пасаду. Карзаі растлумачыў Захір Шаху сытуацыю ў Афганістане. Гаворка ішла пра канкрэтныя справы, якія мае выканаць часовы ўрад. Захір Шах падтрымаў і блаславіў Карзаі як кіраўніка часовага ўраду і падарыў яму Каран, каб дапамагаў яму ў працы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG