Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РЭКОРДНЫЯ ЧЭРГІ НА ПАМЕЖНЫМ ПУНЦЕ “БАБРОЎНІКІ”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

У мінулыя нядзелю і панядзелак, чарга грузавікоў на памежным пераходзе “Баброўнікі” выцягнулася на 14 кілямэтраў. Каб выехаць з Польшчы ў Беларусь, кіроўцы TIR’аў мусілі на дваццаціградусным марозе чакаць каля 40 гадзінаў. Сёньня чарга нязначна паменьшылася – замест 40 чакаць трэба 32 гадзіны. Ледзь ня ў дзесяць разоў менш на выезд з Польшчы чакаюць у “Баброўніках” уладальнікі легкавых аўтамабіляў.

Нягледзячы на рэкордна доўгія чэргі, кіроўцы гэтым разам не блякавалі пераходу, хаця раней рабілі гэта нават калі чакаць трэба бало значна меньш. Прэавы сакратар Падлясскага аддзелу памежнай службы Польшчы Ганна Валошын-Врона гаворыць, што людзі папросту прызвычайваюцца да гэткіх чэргаў.

Чэргі павялічыліся пасьля таго, як на памежны пераход “Баброўнікі” накравалася значная частка грузавікоў з зачыненага ў лістападзе суседняга пераходу “Кузьніца-Беластоцкая-Брузгі”.

Дарэчы напярэдадні польскія ўлады заявілі, што скончаць рэканструкцыю “Кузьніцы Беластоцкай” на паўгады раней ад заплянаванга – гэта значыць у сярэдзіне наступнага году. Тады можна будзе спадзявацца на гарантаванае зьмяньшэньне чэргаў на ўсёй мяжы.

Таксама беларускі бок у хуткім часе хоча распачаць перамовы з палякамі ў справе адкрыцьця дзьвух новых пераходаў каля Берасьця і Горадні.

У больш блізкай пэрспэктыве, паводле прэсавага сакратара Падлясскага аддзелу памежнай службы Польшчы Ганны Валошынай-Вроны, чэргі мусяць зьменьшыцца праз тыдзень – напярэдадні Калядаў і Новага Году.

Аднак наўрад ці можна чакаць зьмяньшэньня чэргаў цягам бягучага тыдня, бо як заўсёды ў гэты час, фірмы, каб выканаць свае кантрактныя абавязкі яшчэ да канца году, у апошнія дні сьпяшаюцца адправіць тавары сваім замежным партнэрам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG