Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГАНС-ГЕОРГ ВІК: ВЯРХОЎНЫ САВЕТ БОЛЬШ НЯ МОЖА БЫЦЬ ПАРТНЭРАМ ДЛЯ ЗАХАДУ


Юры Сьвірко, Менск

У пісьмовым адказе на просьбу пракамэнтаваць ягонае інтэрвію беларускаму выпуску газэты "Известия" Ганс-Георг Вік зазначыў, што на міжнароднай арэне Вярхоўны Савет 13-га скліканьня быў прызнаны як легітымна абраны парлямэнт Беларусі.

Далей амбасадар Вік піша: "З заканчэньнем ягонага мандату ў студзені 2001 году Парлямэнцкая Асамблея АБСЭ магла прымаць дэпутатаў гэтага парлямэнту цягам яшчэ 6 месяцаў. Гэта міжнародная практыка, калі вы не спыняеце працу зь дзейнымі ўладамі на падставе дэ-факта — незалежна ад дэмакратычнасьці выбараў, што мелі месца (парлямэнта ці прэзыдэнта)", — зазначае Ганс-Георг Вік.

Кіраўнік КНГ АБСЭ таксама піша, што ў цяперашніх абставінах дыялёг парлямэнцкіх асамблеяў эўрапейскіх інстытутаў з уладамі канцэнтруецца на неабходных паляпшэньнях у галіне чатырох крытэраў (Выбарчы кодэкс і рамкавыя ўмовы, паўнамоцтвы парлямэнту, доступ апазыцыі да сродкаў масавае інфармацыі, недыскрымінацыя палітычных апанэнтаў).
XS
SM
MD
LG