Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЗЯРЖАЎНЫЯ ГАЗЭТЫ БЕЛАРУСІ ФАКТЫЧНА ПРАІГНАРАВАЛІ ПРЫЗНАНЬНІ ЎСАМЫ БІН ЛЯДЭНА


Альгерд Невяроўскі, Менск

Cёньняшнія дзяржаўныя газэты нічога не паведамляюць пра паказаную ўчора па ўсіх тэлеканалах сьвету размову бін Лядэна зь нейкім шэйхам, дзе гучаць сэнсацыйныя прызнаньні ў злачынстве.

Беларускае тэлебачаньне ва ўчорашнім вечаровым выпуску навінаў перадало вядомыя кадры прызнаньняў галоўнага тэрарыста сьвету, забясьпечыўшы гэты паказ інфармацыйным паведамленьнем, пра тое, што менавіта Ўсама бін Лядэн падрыхтаваў тэрарыстычную атаку на Амэрыку.
XS
SM
MD
LG