Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЗЫТ АДМЫСЛОВАЙ ДЭЛЕГАЦЫІ ПАРЛЯМЭНЦКАЙ АСАМБЛЕІ РАДЫ ЭЎРОПЫ Ў БЕЛАРУСЬ ПЕРАНОСІЦЦА ЗЬ СЬНЕЖНЯ НА СТУДЗЕНЬ


Уладзімер Глод, Менск

Пра візыт дэлегацыі ПАРЭ сёньня паведамілі ў сакратарыяце Палітычнага камітэту Парлямэнцкай Асамблеі. Перанос візыту, які раней плянаваўся на канец 2001 году, тлумачыцца хуткім надыходам калядных святаў.

Адмысловая дэлегацыя мусіць даць інфармацыю кіраўніцтву Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, перад якой афіцыйныя ўлады Беларусі хадайнічаюць пра ўзнаўленьне статусу адмыслова запрошанага. Гэты статус быў прыпынены 13 студзеня 1997 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG