Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА ПАМЕЖЖЫ ЗАТРЫМАНЫЯ КІРАЎНІК «ДЫЯРЫУША» ВАЦЛАЎ АРЭШКА І МАСТАК АРТУР КЛІНАЎ


Алег Супрунюк, Берасьце

Вацлаў Арэшка i Артур Клiнаў накiроўвалiся ў сталiцу Польшчы цягнiком "Масква – Варшава". Падчас памежнага кантролю на чыгуначным вакзале Берасьця ў iх спачатку забралi пашпарты. А пра тое, што адбылося далей распавядае Вацлаў Арэшка:

(В.Арэшка:) "На нас выклiкалi мiлiцыю памежнiкi. Прычым тая зьмена, якая нас забрала, ставiлася даволi брутальна. Мяне закавалi ў кайданкi на некалькi гадзiнаў, а Артур наагул быў скаваны ластаўкай".

На яго i Артура Клiнава былi складзеныя пратаколы быццам за тое, што падчас пашпартнага кантролю яны нецэнзурна аблаялi памежнiка. Справу перадалi ў суд Ленiнскага раёну Берасьця i ўжо сёньня адбылося першае паседжаньне. На iм спадары Арэшка i Клiнаў запатрабавалi ўдзелу сваiх абаранцоў, а таксама выклiку сьведкаў, якiя маглi б падцьвердзiць сам факт правапарушэньня. Судзьдзя Алег Мiранюк прыняў рашэньне адкласьцi разьгляд гэтай справы.

Па словах Вацлава Арэшкi, мiлiцыянты, якiя адвозiлi iх у суд, не хавалi таго, што справа ёсьць заказная i наўпрост зьвязаная з грамадзкай дзейнасьцю затрыманых. Вось як камэнтуе сытуацыю з затрыманьнем спадар Арэшка:

(Арэшка: ) "Я думаю, што для затрыманьня абралi фармальную падставу. Магчыма, справа ў нашых прозьвiшчах, альбо ў той iнфармацыi, якую мы маглi везьцi да нашых сяброў за мяжой. Такая iнфармацыя культуральнага пляну сапраўды была. На жаль, зноў адраджаецца закрытасьць нашага грамадзтва. Тая сытуацыя, якая была пад выбары скончылася: нас зноў "трасуць" папросту нi за што. Папросту за тое, што ты не такi, як усе i вязеш не гарэлку, а нейкiя паперкi".

Адзначыў Вацлаў Арэшка, якi разам з мастаком Артурам Клiнавым, сёньня быў затрыманы на чыгуначным вакзале ў Берасьцi.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG