Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАКУРАТУРА БЕЛАРУСІ ПАЦЬВЕРДЗІЛА, ШТО Ў КУРАПАТАХ ЛЯЖАЦЬ РЭШТКІ АХВЯРАЎ ПАЛІТЫЧНЫХ РЭПРЭСІЯЎ


Ягор Маёрчык, Менск

"Як першапачатковымі, так і дадатковымі расьсьледаваньнямі выяўлена, што ў 1937–1940 гадах органамі НКВД зь месцаў заключэньняў вывозіліся ва ўрочышча Курапаты людзі і там расстрэльваліся", — гэтымі словамі начальнік аддзелу нагляду за выкананьнем законаў у войсках і на транспарце, старшы дарадца юстыцыі спадар Доўбыш адкнуў іншыя вэрсіі адносна таго, чые парэшткі ляжаць у Курапатах.

Разам з гэтым ён адмовіўся абнародаваць вынікі апошняга расьсьледаваньня, якія дагэтуль засакрэчаныя. Дзяржаўны чыноўнік тлумачыць гэта тым, што розныя сілы могуць "шырока выкарыстаць" гэтую інфармацыю ў палітычнай барацьбе.

Мы зьвярнуліся па камэнтар да супрацоўніцы Інстытуту гісторыі Акадэміі навук, старшыні "Мартыралёгу Беларусі" Валянціны Вяргей:

(Вяргей: ) "На будаўніцтва гэта не паўплывае. Яно будзе працягнута і скончана. Прымалі рашэньне ў 2000 годзе. Савет Міністраў прыняў такую пастанову. І я думаю, што і ў Савеце Міністраў было вядома, што гэта такое. Адзінае, на што можа паўплываць, — гэта на агульную грамадзкую сытуацыю. Я ня думаю, што больш будуць падымацца пытаньні пра "нямецкі сьлед".

Як паведамілі актывісты ўратаваньня мэмарыялу, яны зьбіраюцца дамагацца выкананьня пастановы Савету Міністраў пра ўшанаваньне памяці ахвяраў сталінскага тэрору ў Курапатах. Гэтая пастанова была прынятая ў 1989 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG