Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛУКАШЭНКУ ЗЬБІРАЮЦЦА ВЫКЛІКАЦЬ У МАСКОЎСКІ АБЛАСНЫ СУД


Ігар Карней, Менск

Расейскі адвакат у інтэрвію расейскім СМІ сьцьвярджае, што генэрал Рохлін быў асабіста знаёмы з Лукашэнкам, і падчас амаль кожнага прыезду беларускага лідэра ў Маскву ў іх былі нефармальныя сустрэчы.

Ужо пасьля забойства Рохліна ў расейскім друку зьявіліся спасылкі на ранейшыя інтэрвію Лукашэнкі, дзе ён нібыта папярэджваў генэрала пра верагоднасьць замахаў на яго як на актыўнага прыхільніка беларуска-расейскай інтэграцыі.

Анатоль Кучарэна лічыць: сьведчаньні Лукашэнкі могуць быць ня толькі надзвычай важкімі ў разглядзе справы, але выратавальнымі для ўдавы генэрала Тамары Рохлінай. Зараз жонку Рохліна лічаць асноўнай падазраванай у забойстве, і з гэтай прычыны яна ўжо правяла за кратамі вялікі тэрмін. Днямі суд гораду Нара-Фамінску распачаў паўторны разгляд справы, і пэрспэктывы вяртаньня ў турэмную камэру для Рохлінай усё яшчэ застаюцца.

Ці магчыма, што Аляксандра Лукашэнку выклічуць у расейскі суд? Беларускі адвакат Гары Паганяйла кажа, што відавочных перашкодаў да гэтага няма і ўсё будзе залежаць ад настойлівасьці суду.

(Паганяйла: ) "Няма ніякіх перашкодаў, каб дапытаць любую асобу, які б высокі пост яна ні займала ў дзяржаве. Тэхнічна, працэдурна і ў адпаведнасьці з законам гэта цалкам магчыма. Міжнароднае пагадненьне ў выглядзе Канвэнцыі заключанае паміж краінамі СНД у 1993 годзе. Адпаведныя ведамствы, якія вядуць крымінальны перасьлед, могуць накіраваць інфармацыю праз МЗС, Мінюст, МУС ці КГБ наконт допыту грамадзяніна нашай краіны.

Але ў дадзеным выпадку цяжкасьці, натуральна, могуць узьнікнуць. Больш за тое, я упэўнены, што Лукашэнку ніхто ня будзе дапытваць і нават такіх запытаў ніхто накіроўваць ня будзе".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG