Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

50 МІНІМАЛЬНЫХ ЗАРОБКАЎ ШТРАФУ АТРЫМАЎ ГАЛОЎНЫ РЭДАКТАР ЗАКРЫТАЙ “ПАГОНІ”


Сяргей Астраўцоў, Горадня

(Маркевіч: ) "Сёньня судзьдзя Дземчанка аштрафаваў мяне на 50 мінімальных заробкаў за ўдзел, як ён палічыў, у несанкцыянаваным пікеце — калі мы пратэставалі супраць закрыцьця "Пагоні". Зусім, як у нашага клясыка Янкі Купалы: "І крыкнуць ня можаш "ратуйце!" і мусіш ты "дзякуй!" крычаць"... Відавочна, што ўлады робяць усё, каб заткнуць рот журналістам".

Паводле Міколы Маркевіча, сёньня яны робяць захады для рэгістрацыі новай газэты. Яшчэ канчаткова ня вызначыліся наконт назвы выданьня, але журналісты прадумваюць канцэпцыю. Галоўнае, што гэта будзе па-ранейшаму беларуская газэта зь беларускім духам. Хаця Мікола Маркевіч лічыць, што ўлады зробяць усё магчымае, каб перашкодзіць рэгістрацыі новага выданьня. Дарэчы, аштрафавалі галоўнага рэдактара дакладна празь месяц пасьля закрыцьця газэты.

На гэтым тыдні старшыню Вышэйшага гаспадарчага суду была пададзеная скарга адносна рашэньня аб закрыцьці "Пагоні" — у парадку нагляду.
XS
SM
MD
LG