Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПІКЕТЫ КАЛЯ БЕЛАРУСКІХ АМБАСАДАЎ ПА ЎСЕЙ ЭЎРОПЕ


Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага

Нам удалося сувязацца зь некаторымі ўдзельнікамі пікетаў. Сяргей Скаруліс распавядае пра пікет у Празе:

(Скаруліс: ) “Мы ўчора сабраліся, намалявалі плякат, падрыхтавалі сьцягі, а сёньня раніцай а 9-й гадзіны выйшлі да амбасады. Напачатку нас было толькі 4 чалавекі, пазьней агульная колькасьць была каля 10 чалавек. Прыблізна праз хвілінаў 20 падышоў адзін паліцыянт, які нешта там казаў пра неабходнасьць атрыманьня дазволу, але паставіўся досыць ляяльна і лібэральна. Мы зь ім паразмаўлялі, патлумачылі яму сэнс нашай акцыі, і ніякіх вялікіх праблемаў у нас не было.

Пасьля таго як нейкі час там пастаялі, там ёсьцека такая адмысловая сувязь з амбасадай на брамках, мы націснулі кнопку, і паведамілі ім, што сёньня дзень абароны правоў чалавека, што беларусы, якія жывуць у Празе проста хацелі бы вас павіншаваць, а таксама асабіста Аляксандра Рыгоравіча з гэтым сьвятам, ну і проста мы заптыліся як яны да гэтага ставяцца. Яны адказалі, што задаволеныя. Мы спыталі, ці можаце вы з намі выйсьці і паразмаўляць, але гэткага жаданьня ў іх не было”.

Хведар Нюнька распавядае пра пікет, які адбыўся ў Вільні:

(Нюнька: ) “У нядзелю, нягледзячы на тое, што ў Вільні быў моцны мароз мы сабраліся разам, 10 чалавек і выставілі плякат, на якім было напісана “Лукашэнка, дзе беларускія патрыёты Ганчар, Захаранка, Завадзкі ды інгшыя?” Таксама быў сьцяг беларускі і выявы гэтых зьніклых людзей.

Паліцыянты падышлі і пацікавіліся, што адбываецца, бо для іх гэта была неспадзяванка, але мы патлумачылі, што пры 10 прысутных дазвол не патрэбны. Яны сувязаліся з амбасадай. Мы ведалі, што яны натуральна не прыйдуць, але прынамсі гэтую вестку для іх праз паліцыянтаў перадалі”.

Галіна Мацюшына перадае інфармацыю пра пікет у Бэльгіі:

(Мацюшына: ) “Пікет праходзіў каля беларускай амбасады. Мы падтрымлівалі акцыю, якая адбылася ўчора ў Беларусі. Да таго часу, пакуль будуць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі, гэтыя пытаньні, гэтая тэма будзе заўсёды актуальнай. У пікеце бралі ўдзел каля 30 чалавек. Большую частку іх складалі сябры Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі, якія падрыхтавалі вельмі добрую экспазыцыю пра зьніклых.

Другая частка гэта быў пікет ля расейскай амбасады. Мы плянавалі перадаць адмысловы прэс-рэліз, але ніхто дажалю ня выйшаў, толькі запісвалі нас на відэакамэру й усё”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG