Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВІЦЕБСКУ ТАКСАМА АДБЫЛАСЯ АКЦЫЯ “ЛАНЦУГ НЕАБЫЯКАВЫХ ЛЮДЗЕЙ”


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Але гэтым разам да сталых удзельнікаў падобных акцыяў Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі, якія праводзяцца ў Віцебску амаль штотыдзень, далучыліся таксама прадстаўнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ ды БНФ “Адраджэньне”. І ўсяго на Прывакзальнай плошчы сабралося больш 20-ці чалавек.

Сябры АГП трымалі партрэты зьніклых беларускіх грамадзянаў. А вось бел-чырвон-белы сьцяг аднаму з прыхільнікаў БНФ “Адраджэньне“ разгарнуць так і не давялося: палкоўнік міліцыі Алег Марзавін, які “ахоўваў” удзельнікаў акцыі на працягу ўсёй гадзіны, заявіў, што за выкарыстаньне нацыянальнага сьцягу усіх пікетоўцаў забярэ ў пастарунак, нягледзячы на іхныя партыйныя прыхільнасьці. І насамрэч выклікаў па рацыі некалькі міліцэйскіх машынаў.

На плякат з надпісам “НЕ –палітычнаму генацыду! Далоў злачынную ўладу!” міліцыянты адрэагавалі не так востра. Затое віцебскія мінакі, прачытаўшы гэтыя словы, часьцяком спыняліся каля “Ланцугу неабыякавых людзей”, распытвалі новыя падрабязнасьці пра лёсы зьніклых ды яшчэ пыталіся , як далучыцца да віцебскай апазыцыі. Некалькі чалавек далучыліся адразу ж: незважаючы на даволі моцны – пад 15 градусаў – мароз яны працягнулі сёньняшні ланцуг ды запыталіся пра наступны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG