Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БУДАЎНІКІ Ў КУРАПАТАХ ЦІКАВЯЦЦА КАЛЯНДАРЫКАМІ РАДЫЁ СВАБОДА


Ягор Маёрчык, Менск

Цішыню ў курапацкім лесе парушаюць толькі гукі будаўнічай тэхнікі, якая працуе на рэканструкцыі Менскай кальцавой аўтадарогі сем дзён на тыдзень. Ад ночы да першай паловы сёньняшняга дня нічога надзвычайнага ня здарылася.

Тымчасам абаронцы Курапатаў наладжваюць сувязі з магілёўскімі будаўнікамі. Адзін з валанцёраў, сябар Беларускай партыі Свабоды Аляксей распавёў такі эпізод:

(Аляксей: ) "Знаёмы адзін у мяне з будаўнікоў. Неяк размова зайшла, ён працягнуў руку дапамогі — "Што патрэбна, зьвяртайся, будзем вырашаць пытаньні разам". Я яму падарыў каляндарык Радыё Свабода. А потым сустрэў яго, той кажа: дай мне болей, буду па ўсяму Магілёву раздаваць. Хай слухаюць, хай ведаюць, што такое Курапаты, дзе мы робім, і што мы ідзем па касьцях. Кажа, мы людзі паднявольныя, нам трэба карміць сем'і — гэта наша праца. А тое, што вы робіце, — гэта вельмі вялікая справа. Вось як ён сказаў".

Акрамя каляндарыкаў Радыё Свабода, на якіх пазначаны час і хвалі гучаньня праграмаў у эфіры, будаўнікі з розных рэгіёнаў краіны цікавяцца дзейнасьцю Беларускай партыі Свабоды. Абаронцы Курапатаў падарылі ім некалькі ўлётак, а таксама аздобілі будаўнічую тэхніку налепкамі БПС.
XS
SM
MD
LG