Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СТАБІЛЬНАСЬЦЬ КАНСТЫТУЦЫІ ЗАЛЕЖЫЦЬ АД БАЛЯНСУ СІЛАЎ


Аляксандар Лукашук, Прага

Іншымі словамі, канстытуцыя – зьява арганічная, яна павінна вырастаць з грамадзкіх патрабаваньняў. Чаму сталінскую і савецкую канстытуцыю называлі шырмай – бо гэта была сапраўды толькі маскіроўка ўлады таталітарнай партыі. Нават назва “СССР” была наскрозь фальшывая – гэта быў не саюз, рэспублікі былі не савецкія (бо не саветам належыла улада, а парткамам), ну і, зразумела, не сацыялістычныя – ніякіх сацыял-дэмакратычных дачыненьняў не існавала.

Пасьля распаду камунізму наваабраныя парлямэнты ва Ўсходняй Эўропе і былых савецкіх рэспубліках пачалі ліхаманкава складаць свае канстытуцыі і накладаць іх на пастсацыялістычнаыя грамадзтвы – і там, дзе ў грамадзтвах былі рэальныя інтарэсы (прыватная уласнасьць, свабода слова) – канстытуцыі запрацавалі. У Беларусі, як у Расеі, ва Украіне канстытуцыйная сытуацыя нагадвае савецкую са знакамітым 6-м пунктам пра кіруючую ролю КПСС, толькі цяпер кіруючая роля выканаўчай улады.

Канстытуцыйныя магчымасьці для Беларусі была страчаныя ў 1992 годзе, калі Вярхоўны Савет незаконна забараніў рэфэрэндум ў справе новых выбараў. Дэмакратычная апазыцыя, якая прадстаўляла інтарэсы часткі грамадзтва, ужо ніколі не змагла ачуняць пасьля таго ўдару, і ўрэшце здала адну за адной усе пазыцыі. Сёньня за беларускай канстытуцыяй няма балянсу сілаў, пра якія казаў Эдмунд Бэрк – бо ўся сіла сканцэнтраваная ў аўтакратычнага прэзыдэнта. Гэта азначае, што няма і канстытуцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG