Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМБАСАДАР ВІК КАМЭНТУЕ ЗАЯВУ КОЛІНА ПАЎЭЛА


Юры Сьвірко, Бухарэст

(Вік: ) “Дзяржаўны сакратар ЗША засьведчыў рашучасьць з боку ўсей АБСЭ падтрымліваць дэмакратычныя пераўтварэньні, і ён высока ацаніў працу КНГ у Беларусі. Гэта быў такі знак, які заахвочвае, – з боку ЗША разам з Эўрапейскім Зьвязам. Гэта паказвае, што АБСЭ будзе і надалей дамагацца сапраўдных дэмакратычных рэформаў, якія дагэтуль не адбыліся”.

Гэтак пракамэнтаваў “беларускую” частку прамовы дзяржсакратара ЗША амбасадар Вік.

Насуперак прагнозам, імя ягонага пераемніка на пасадзе кіраўніка КНГ АБСЭ ў Беларусі на сёньняшняй сустрэчы ў Бухарэсьце так і не было названае. Дзейны старшыня АБСЭ, міністар замежных справаў Румыніі Мірчэ Джаана паведаміў для радыё “Свабода”, што новы кіраўнік КНГ АБСЭ ў Менску будзе прызначаны цягам “найбліжэйшых тыдняў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG