Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАКУРОР ЗАЦЯГВАЕ КРЫМІНАЛЬНУЮ СПРАВУ ПРА АБРАЗУ І ПАКЛЁП НА ЛУКАШЭНКУ


Казімер Яноўскі, Гомель

Адвакат спадарыні Брэль Дзьмітры Іванішка бачыць у гэтым наўмыснае зацягваньне расьсьледаваньня. Маладая асьпірантка Натальля Брэль знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд.

Павелічэньне тэрміну сьледзтва аўтаматычна падаўжае ейнае абмежаваньне ў правох. Спадарыня Брэль ня можа выехаць у бібліятэкі Варшавы і Вільні, дзе знаходзяцца асноўныя гістарычныя дакумэнты для напісаньня навуковай дысэртацыі.

Крымінальную справу Рэчыцкая пракуратура распачала яшчэ пры канцы жніўня, калі Натальля Брэль праз супрацоўніка гарвыканкаму Ўладзімера Ведзьгуна хацела перадаць Аляксандру Лукашэнку сабраныя ў горадзе жартоўныя падарункі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG