Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГАЙНС ТЫМЭРМАН: ЛУКАШЭНКУ НАПАЛОХАЛА ЗБЛІЖЭНЬНЕ РАСЕІ З ЗАХАДАМ


Алена Панкратава, Прага

(Панкратава: ) “Сп. Тымерман, тое што адбылося альбо не адбылося ў аўторак у беларускім МЗС, калі міністар Хвастоў не захацеў убачыць на сустрэчы разам зь іншымі прадстаўнікамі місіі АБСЭ доктара Віка і тым самым зыніцыяваў такім чынам адмену перамоваў, усё гэта, у прынцыпе, разыходзіцца з прагнозамі большай часткі нямецкіх экспэртаў наконт таго, што афіцыйны Менск зьбіраецца дэманстраваць сваю прыхільнасьць да лібэралізацыі?”

(Тымэрман: ) “Я магу сказаць, што пра цяжкія ўзаемаадносіны можна было меркаваць. Мы дыскутавалі, чаму ніхто ня быў. Я думаю, што гэта зьвязана з канфэрэнцыяй. Такое адчуванне, што рэжым адчувае сябе вельмі ненадзейна. Яны хочуць ведаць, што ўсе ж такі будзе далей паміж Масквой і Захадам, наколькі наблізіцца Масква да НАТА, да ЭЗ, і тады фактычна ў рэжыма згубіцца вось такі вобраз ворага. І ў гэтым сэнсе я знаходжу вельмі праблематычнымі стасункі паміж МЗС РБ і АБСЭ. Паколькі тут няма ніякай яснасьці, ці трэба выконваць умовы АБСЭ і, як другасная праблема – як ставіцца да Віка, які павінен быў прсутнічаць на сустрэчы. Гэта місія АБСЭ была пад кіраўніцтвам спадарыні Цапф, а Вік быў прадстаўніком місіі. Вік відавочна дэманструе, што ён не прымае рэжым і таму сустрэча з Хвастовым не адбылася”.

(Панкратава: ) “Якія наступствы?”

(Тымэрман: ) “Думаю, што ўсё не настолькі драматычна, АБСЭ і надалей будзе імкнуцца наладжваць шляхі да перамоваў з тымі ж уладамі. У мяне ёсьць звесткі, што Лукашэнка, Хвастоў, улады краіны ўсё ж такі маюць намер ісьці насустрач ЭЗ. У дадзеным выпадку гэта нейкі адкат, але б я не драматызаваў падзеі. Проста такі стыхійны зьбег абставінаў”.

(Панкратава: ) “Хто заменіць Віка?”

(Тымэрман: ) “Гэта сапраўды пакуль невядома. І пакуль неназванае ніякае імя. Вік сапраўды зьбіраецца зьяжджаць у пачатку наступнага году. Хто будзе ягоным наступнікам, пакуль што ня ведаю.
Вік растлумачыў свой сыход наступным чынам – калі яму зноў працаваць ад АБСЭ – гэта на чатыры ці пяць год, а гэты часовы прамежак для яго завялікі. Ён ня самы малады чалавек. І для яго пяць год працаваць у Беларусі ня самы лепшы занятак. Ён хоча спакую. На жаль, ён ня можа выконваць свае абавязкі год ці два. Неабходна працацваць пяць год”.

(Панкратава: ) “Якой можа быць новая лінія пасьля Віка?”

(Тымэрман: ) “У прынцыпе тая ж лінія. Гэта тыя ж умовы, якія пастаўленыя перад выбарамі. Цывілізаваныя стасункі з апазыцыяй, з недзяржаўнымі СМІ, падвышэньне паўнамоцтваў парлямэнту. Усё тое, што было дагэтуль. Трэба быць гатовым мець далейшыя канстакты з рэжымам і ягонымі прадстаўнікамі. Усім вядома, што вынікі выбараў зманіпуляваныя. Зразумела, гэта ня значыць, што Захад павінен чакаць пяць год, каб насталі новыя выбара і штосьці змянілася. Наколькі рэжым будзе дэмамнстраваць, што ён гатовы рабіць адпаведныя крокі, настолькі ён будзе адкрывацца Захаду”.

(Панкратава: ) “Як бы Вы ацанілі прайшоўшы ў Менску Форум?”

(Тымэрман: ) “Было шмат публікі. У першую чаргу з ФРН, шмат вядучых прадстаўнікоў апазыцыі – Ганчарык, Лябедзька, Статкевіч, аднак былі расчараваныя, што не было нікога ад адміністрацыі ці ураду. Гэтым усё адрозьнівалася ад папярэдніх форумаў. Апошні раз я сядзеў побач са спадаром Мартынавым, мы дыскутавалі аб эўрапейскай палітыцы, зараз не было нікога. Канечне, гэта крыху расчароўвала, аднак гэта быў сьвядомы дэмарш. Да гэтага мерапрыемства рыхтаваліся і ўсе былі запрошаныя загадзя.

Канечне ёсьць розныя тлумачэньні сярод маіх калегаў. Маё тлумачэньне, што рэжым адчувае сябе вельмі няўтульна, ён ніяк не прызвычаіўся да такога маланкавага прасоўваньня Расеі на Захад. Зараз Лукашэнка ў Маскве і спадзяецца ўсё абмеркаваць і высьвятліць.

Мы шырока дыскутавалі, наколькі ўвогуле можа захавацца гэтая лукашэнкаўская лінія, гэты рэжым пры сёньняшняй інтэнсыўнай каапэрацыі Расеі з Захадам. Што сапраўды будзе рабіць Беларусь, калі Расея пачне крочыць у бок НАТА? Што тады будзе рабіць Лкукашэнка, калі ён будзе захоўваць вось такі вобраз ворагу. Для ягонай зьнешняй паліткі пачнуцца праблемы. Яны будуць ісьці ня з Захаду, а з Усходу. Такія захады для Лукашэнкі могуць стаць дастаткова небясьпечнымі. Зразумела, Лукашэнка будзе спрабаваць устанаўліваць кантакты з Захадам. Гэта прадэманстравана сумеснымі рашэньнямі наконет барацьбы з тэрарызмам. Аднак зь іншага боку, рэжым праігнараваў канфэрэнцыю. Акрамя таго вядома, што ў ражыму вялікія праблемы ў эканамічнай сфэры, ён будзе залежаць яшчэ больш ад Масквы, што тычыць інвэстыцыяў, а таксама ад ЭЗ. Рэжым ня зможа працягваць гэтую лінію надалей.

Краіна ўсе горш эканамічна і сацыяльна, і незадаволенасьць зараз далёка сярод інтэлектуалаў, студэнтаў, аднак сярод мэнэджараў буйных прадпрыемстваў, сярод эканамістаў. Мне задаецца таксама і ў міністэрствах. На мой погляд гэты рэжым далёка не такі гамагенны, як ён быў раней. І ў гэтым зьвязку ягоны патэнцыял рэформаў становіцца ўсё больш вялікім. І калі ўсё пакінуць, як яно ёсьць, можна апынуцца ў складанай сытуацыі”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG