Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЫЛЫ НАЧАЛЬНІК БЕЛАРУСКАЙ ЧЫГУНКІ РАХМАНЬКО, МАГЧЫМА, ЗЬБІРАЎСЯ ЗЬБЕГЧЫ Ў ПОЛЬШЧУ, АЛЕ ЯГО ЗАТРЫМАЛІ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Між тым, у пракуратуры не ўспрымаюць гэты ўчынак Рахманька як спробу ўцёкаў за мяжу. "Мне невядома, што Рахманько быў затрыманы пад Ваўкавыскам. Зараз ён дома, а сьледчыя рыхтуюцца прад'явіць яму абвінавачаньні. Яго падазраюць у шэрагу злачынстваў і трэба толькі дачакацца згоды Савету Рэспублікі на прыцягненьне яго да адказнасьці", — паведаміў Аляксей Таранаў.

Паводле іншых крыніцаў, Рахманько затрымалі ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці, і ёсьць дастаткова падставаў, каб меркаваць, што ён зьбіраўся зьбегчы ў Польшчу. Ваўкавыск разьмешчаны на адлегласьці 300 кілямэтраў ад Менску, і вэрсія пра тое, што былы начальнік чыгункі выбраўся зь сябрамі на шашлыкі, выклікае шмат пытаньняў.


XS
SM
MD
LG