Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВЯРХОЎНЫ СУД ПРАЦЯГВАЕ РАЗГЛЯД СПРАВЫ МІНЮСТ СУПРАЦЬ ЗБС


Ягор Маёрчык, Менск

Прысутныя на працэсе сябры ЗБС чакалі, што судзьдзя Мікалай Бабкоў ужо сёньня вырашыць далейшы лёс моладзевай арганізацыі. Аднак гэтага не адбылося. Адвакат Задзіночаньня Сяргей Зікрацкі папрасіў выклікаць у суд адмыслоўцаў зь Дзяржаўнай геральдычнай службы, каб зьняць частку абвінавачаньняў Міністэрства юстыцыі.

(Зікрацкі: ) "Наша зарэгістраваная бел-чырвона-белая зорачка — гэта ня тое самае, што зорачка, дзе чырвоны колер, у адпаведнасьці зь міжнароднымі геральдычнымі стандартамі, перадаецца гэтак званай вэртыкальнай шыфіроўкай".

Міністэрства юстыцыі дамагаецца ліквідацыі Задзіночаньня Беларускіх студэнтаў быццам бы за тое, што яно нібыта неаднаразова парушала заканадаўства — у тым ліку займалася палітычнай дзейнасьцю. Сябры аб'яднаньня адхіляюць абвінавачаньні й сьцьвярджаюць, што ім папросту помсьцяць. Яны вельмі занепакоеныя тым, што ЗБС можа напаткаць лёс газэты "Пагоня", якую закрылі некалькі тыдняў таму рашэньнем Вышэйшага гаспадарчага суду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG