Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУЛА АМАР І ЎСАМА БІН ЛЯДЭН ЗНАХОДЗЯЦЦА Ў АФГАНІСТАНЕ НЕПАДАЛЁК КАНДАГАРУ


Віктар Дзятліковіч, Кабул

Адзін зь перабежчыкаў, начальнік вайсковага складу Талібану, паведаміў, што гэты рух мае ў Кандагары каля 500 танкаў. Сёньня былы амбасадар Талібану ў Пакістане мула Заіх заявіў, што і духоўны лідэр Талібану мула Амар, і Ўсама бін Лядэн жывыя і знаходзяцца ў Афганістане менавіта каля кандагару. У пацьверджаньне гэтага сам мула Амар выступіў сёньня па радыё і заклікаў сваіх прыхільнікаў трымацца на сваіх пазыцыях да апошняга.

Між тым амэрыканцы працягваюць нарошчваць сваю прысутнасьць у Афганістане. На базу, якая знаходзіцца ў 90 кілямэтрах ад Кандагару, ужо перакінута каля 1000 дэсантнікаў. Апрача таго на аэрадром Баграм каля Кабулу і ў Мазары-Шарыф прыляцела каля 100 жаўнераў Горнай дывізіі ЗША – гэтая дывізія зараз месьціцца на вайсковых базах ва Ўзбэкістане. Салдаты ЗША мусяць заняць пануючыя высоты каля аэрадромаў і ахоўваць бясьпеку палётаў. Паведамляецца пра тое, што база амэрыканцаў каля Кандагару ўжо некалькі разоў стрымлівала атакі талібаў, але пакуль што невядома, ці гэта насамрэч так і ці ёсьць страты з тога ці іншага боку.

Сёньня ж чарговы раз зьявіліся зьвесткі пра тое, што ў Кабул перакінутая вялікая колькасьць расейскіх дэсантнікаў. Сёньня нават міністар абароны Расеі Ігар Іваноў вымуганы быў абвергнуць гэтыя чуткі. Ён заявіў, што Расея не плянуе пасылаць у Афганістан свае войскі. Але нам вядома, адкуль пайшлі гэтыя чуткі. За апошнія тры дні ў Кабул, дакладней на аэрадром Баграм ля Кабулу, прыляцілі 14 расейскіх ваенна-транспартных самалётаў з прадстаўнікамі МЧС Расеі. Яны разьбілі лягер амаль у цэнтры Кабулу. Плянуецца, што менавіта на гэтым месцы будзе разьмешчаны паходны шпіталь, у якім будуць лячыць жыхароў Кабулу. Акрамя таго, прыляцелі бадаўнікі, якія будуць будаваць новую амабсаду Расеі ў Кабуле. Аднак лягер расейскай джлегацыі ахоўваюць узброеныя аўтаматамі супрацоўнікі МЧС. І жыхары Кабулу, якія не разьбіраюцца ў вайсковай форме, палічылі, што гэта менавіта расейскія дэсантнікі. Частка жыхароў Кабулу ставіцца да іх станоўча і нават прыязна, але ў размовах зь людзьмі я чуў і такую думку, маўляў, калі яны прыехалі дапамагаць нам, дык нашто ў іх руках зброя?..

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG