Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЕРКАВАНЫМ ПРЭЗЫДЭНТАМ БЕЛАРУСКА-РАСЕЙСКАГА САЮЗУ МОЖА СТАЦЬ БАРЫС ЕЛЬЦЫН?


Юры Дракахруст, Прага

Паводле зьвестак расейскага інфармацыйнага агенцтва Інтэрфакс, гэты праект прадугледжвае утварэньне пасадаў прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта саюзу. Газета.Ру адзначае, што ў якасьці магчымага прэтэндэнта па гэтую пасаду саюзнага прэзыдэнта разглядаецца кандыдатура былога прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына.

Інтэрфакс са спасылкаю на неназваныя крыніцы ў выканаўчых ворганах саюзу піша, што разглядаюцца некалькі варыянтаў: паводле аднаго пасада саюзнага прэзыдэнта будзе стала замацаваная за прэзыдэнтам Расеі, а пасаду віцэ-прэзыдэнта стала зойме кіраўнік Беларусі; паводле іншага варыянту прэзыдэнтам саюзу будуць два гады па чарзе прэзыдэнты Беларусі і Расеі. Нарэшце, існуе і варыянт, які адпавядае цяперашняй дамове пра стварэньне саюзнай дзяржавы, і паводле якога пасада саюзнага прэзыдэнта адсутнічае ўвогуле.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG