Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАВАДЗКІ СУСТРЭЎ У ЧАЧЭНІІ БАЙЦОЎ ПАЎЛІЧЭНКІ?


Сяргей Навумчык, Прага

(Угляніца: ) “Тэлефон Завадзкага праслухоўваўся. Справа ў тым, што Завадзкі выяжджаў у Чачэнію ня два разы, а тры. Пра дзьве свае камандыроўкі ён расказаў, але пра трэцюю ён не казаў нікому. У часе той камандыроўкі яго затрымлівалі ў Чачэніі, і ён аб гэтым не хацеў ні з кім гаварыць. Паводле тых людзей, з кім ён размаўляў, гэта былі расейскія вайскоўцы. Але калі мы распачалі справу пошукаў Ганчара і Красоўскага і выйшлі на групоўку Зьмітра Паўлічэнкі, яго СОБР, нам стала вядома, што СОБР Паўлічэнкі ў сьнежні 2000 года, пасьля таго, як Паўлічэнку затрымваў Камітэт дзяржбясьпекі і потым са скандалам выпусьціў, а з пасадаў былі зьнятыя Бажэлка, Мацкевіч, дык вось СОБР быў расфармаваны – яго былы склад, усе людзі з гэтага СОБРу ў асноўным паехалі ў Расею, і не куды-небудзь, а ў АМОН, служыць у АМОНе Расеі, у тым АМОНе, які потым ваяваў у Чачэніі”.

(Навумчык: ) “Але гэта былі грамадзяне Беларусі?”

(Угляніца: ) “Так. Я зараз дам слова Андрэю…”

(Жарнасек: ) “Я ведаю дакладна, што ў 1999 годзе зімой собраўцы зь менскага СОБРу Паўлічэнкі ваявалі… Вось у чым справа”.

(Навумчык: ) “І як гэта зьвязана са зьнікненьнем Завадзкага?”

(Жарнасек: ) “Шарамет рабіў фільм “Чачэнскі дзёньнік”. Уявіце сабе, што 3-4 ліпеня на ўсіх гэтых мерапрыемствах, прысьвечаных сьвяту Рэспублікі і так далей, Зьміцер Завадзкі выпадкова сустрэў на прысязе ў 3214, якая там была сьвяточная, тых людзей, якія затрымвалі яго ў Чачэніі. Яны тады былі ў форме беларускага ўжо войска”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG