Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК ЗАКРЫЛА СПРАВУ ПРА ЗНОЙДЗЕНЫЯ НА МОГІЛКАХ У БЯРЭЗІНЕ ВЫБАРЧЫЯ БЮЛЕТЭНІ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

ЦВК вырашыла, што знойдзеныя на могілках бюлетэні ніяк ня сьведчаць пра парушэньні падчас леташніх парлямэнцкіх выбараў. Паводле праверкі, праведзенай ЦВК, у адпаведнасьці з законам бюлетэні для зьнішчэньня былі перададзеныя ў адпаведную гаспадарку, аднак адтуль частку папераў "скралі дзеці".

Выканаўчы дэрэктар БГК ня стаў аспрэчваць вынікаў праверкі, аднак заявіў, што яны выглядаюць зусім не пераканаўчымі. Вось як пракамэнтаваў рашэньне выканаўчы дырэктар БГК Алег Гулак:

(Гулак: ) "Простыя грамадзяне ня маюць паўнамоцтваў сьледчых і вымушаныя прыняць гэтыя высновы, аднак заўважу, што эфэктыўная дзейнасьць парлямэнту магчымая толькі пры даверы да яго з боку грамадзтва. На жаль, падобныя "дзіцячыя гісторыі" не спрыяюць стварэньню такога даверу".


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG