Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАДЗІНОЧАНЬНЕ БЕЛАРУСКІХ СТУДЭНТАЎ МОГУЦЬ ЛІКВІДАВАЦЬ


Ягор Маёрчык, Менск

За апошнія паўтара года Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла ЗБС пяць папярэджаньняў. Апошняе зь іх — падчас прэзыдэнцкай кампаніі, за тое, што Задзіночаньне нібыта займаецца палітычнай дзейнасьцю. Галоўны спэцыяліст управы грамадзкіх аб'яднаньняў Міністэрства юстыцыі Аляксандар Харытон сёньня так абгрунтаваў жаданьне зьліквідаваць Задзіночаньне:

(Харытон: ) "У нас была яшчэ надзея, што ў дачыненьнях з гэтай арганізацыяй неяк будзе знойдзены шлях правапаслухмянасьці. Але, на вялікі жаль, гэтага не адбылося. Стала канчаткова зразумела, што ўсе нашыя спробы марныя, і што арганізацыя й надалей будзе паводзіць сябе такім жа чынам, што ейныя дзеяньні будуць квіліфікавацца як непавага да ўласнага статуту і да беларускага заканадаўства".

Адвакаты ЗБС Сяргей і Зьміцер Зікрацкія паспрабавалі абвергнуць абвінавачаньні Міністэрства юстыцыі.

Кіраўніца Задзіночаньня беларускіх студэнтаў Крысьціна Вітушка, якая таксама прадстаўляе арганізацыю на працэсе, перакананая, што ў сваіх дзеяньнях Мінюст кіруецца не законамі, а загадамі зьверху:

(Вітушка: ) "Узровень абвінавачаньняў Міністэрства юстыцыі ніжэйшы за нуль. І дзеяньні Міністэрства юстыцыі яскрава сьведчаць пра жаданьне перашкодзіць дзейнасьці ЗБС. Пра тое, што рана ці позна будзе такі суд, мы маглі казаць яшчэ два гады таму, калі пачыналі актыўную кампанію супраць некаторых нарматыўных актаў, прынятых нашымі дзяржаўнымі ўстановамі, якія, на нашую думку, не адпавядалі Канстытуцыі.

Няхай гэта суб'ектыўнае меркаваньне, але я лічу, што гэта помста ЗБС, бо Лукашэнка пасьля выбараў заявіў, што студэнты яго не падтрымалі й са студэнтамі трэба разабрацца".

Кропку ў працэсе Міністэрства юстыцыі супраць Задзіночаньня беларускіх студэнтаў Вярхоўны суд Беларусі найхутчэй паставіць на наступным паседжаньні ў чацьвер.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG