Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗА АБАРОНУ КУРАПАТАЎ 17-ГАДОВАГА МІКІТУ САСІМА СУД ПАКАРАЎ ШТРАФАМ


Любоў Лунёва, Менск

Сёньня міліцыянты ўрэшце ў суд прыйшлі. Нягледзячы на тое, што паказаньні сьведкаў былі супярэчлівыя, судзьдзя пакарала Мікіту Сасіма штрафам на пяць мінімальных заробкаў (гэта каля 38 тысяч рублёў). Адвакат Павал Сапелка абураны гэткім прысудам:

(Сапелка: ) "Улада чарговы раз паказала сваю цынічнасьць. Супрацоўнікі міліцыі цынічна хлусілі, але ж суд палічыў іхныя сьведчаньні сапраўднымі і пакараў непаўналетняга хлопца. Спадзяюся, што вышэйшыя судовыя інстанцыі перагледзяць гэтую пастанову, і адміністрацыйная справа будзе спыненая".

Раней непаўналетніх удзельнікаў апазыцыйных акцыяў вызвалялі ад судовай адказнасьці — іхныя справы разглядалі адміністрацыйныя камісіі пры райвыканкамах. Гэтым разам Мікіту Сасіма судзілі, як усіх дарослых затрыманых абаронцаў Курапатаў.

(Сасім: ) "Я не чакаў такога прысуду. Міліцыянты папросту нахабна хлусілі. У рапартах яны пісалі адно, а тут казалі зусім іншае. Яны нават не маглі намаляваць, дзе я быў затрыманы. Было відавочна, што рапарты яны пісалі пад капірку. Нягледзячы на гэта, судзьдзя вынесла прысуд на пяць мінімальных заробкаў. Я сам непаўналетні. Для маёй маці гэта вялікія грошы. Атрымліваецца, што за абарону Курапатаў пакаралі не мяне, а маю маці".

Судзьдзям засталося разгледзець пяць адміністрацыйных справаў удзельнікаў акцыі ў Курапатах.

XS
SM
MD
LG