Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЭЛЕГАЦЫЯ РАБОЧАЙ ГРУПЫ Ў СПРАВАХ БЕЛАРУСІ ПАРЛЯМЭНЦКАЙ АСАМБЛЕІ АБСЭ ВЫВУЧАЕ СЫТУАЦЫЮ Ў КРАІНЕ


Уладзімер Глод, Менск

Падчас размовы зь лідэрамі апазыцыйных палітычных партыяў, а менавіта зь яе пачаўся візыт, спадарыня Цапф паведаміла, што яе група хоча атрымаць адказ на тры пытаньні: што адбылося ў Беларусі за два з паловай месяцы, што прайшлі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, як палітычная апазыцыя мяркуе працаваць далей, як яна рыхтуецца да наступных выбарчых кампаніяў?

Апазыцыйныя лідэры паведамілі, што, на іхны погляд, ніводная з актуальных для Беларусі праблемаў не была вырашана падчас выбараў кіраўніка дзяржавы. Наадварот, зараз сытуацыя толькі пагоршылася. А адсутнасьць высокіх афіцыйных асобаў Беларусі на пятым менскім форуме толькі падкрэсьлівае, што беларускі рэжым ігнаруе захады для арганізацыі дыялёгу не толькі з боку беларускай апзыцыі, але і Захаду, міжнародных структураў.

Лідэры апазыцыі таксама давялі да ведама дэлегацыі сваю заклапочанасьць наконт магчымай легітымізацыі “Палаты прадстаўнікоў” у Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Калі гэта адбудзецца, дык рэжым страціць моцны стымул для зьмякчэньня сытуацыі ў краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG