Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЕНСК ПРЫБЫЛА УТА ЦАПФ


Алена Панкратва, Прага

Пасьля ўдзелу ў дыскусіях Менскага форуму – сумеснай беларуска-нямецкай палітычнай імпрэзы, спадарыня Цапф плянуе на працягу двух дзён правесьці некалькі грунтоўных размоваў з прадстаўнікамі самых розных беларускіх колаў, каб з самых першых і аўтарытэтных вуснаў атрымаць інфармацыю наконт таго, што ўсё ж такі зьмянілася ў Беларусі (калі наогул зьмянілася) пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Мэты свайго менскага візыту Ута Цапф вызначае наступным чынам:

(Цапф: ) “Канечне, я б хацела размаўляць з прадстастаўнікамі ўладных структураў, прэзыдэнцкай адміністрацыі, а таксама парлямэнту, зразумела ж, апазыцыяй, NGO, грамадскімі групамі, з абмасадарамі Эўразьвязу і прадстаўнікамі прэсы. Вось тады ў выніку можа скласьціся агульнае ўяўленьне, чаго трэба чакаць для Беларусі ў будучым і на што можна спадзявацца. Гэтае ўяўленьне – якая яна Беларусь пасьля выбараў, вельмі важнае для нас. Па-сутнасьці, нас цікавяць зрухі ў заканадаўчай сыстэме, зрухі ў пытаньнях незалежнасьці парлямэнту, тое, што было для нас важным і раней. Гэта першы момант. І другі, якім мы таксама будзем цікавіцца – правы прэсы, якое тут ёсьць разьвіцьцё. І таксама правы апазыцыі: якія магчымасьць ёсьць у яе для палітычнай працы без перасьледу з боку ўладаў”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG