Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУСУЛЬМАНСКІ СЬВЕТ ІГНАРУЕ БІН ЛЯДЭНА


Аляксандар Лукашук, Прага

першы тыдзень бамбаваньня – 9 дэманстрацыяў,
другі – 3,
трэці – 1,
чацьверты – 2,
пяты – 0,
на мінулым тыдні – адна.

Пазыцыі прэзыдэнта Пакістана Пэрвэза Мушарафа, дзе, як лічылася, існуе гарачая падтрымка Талібану і ўрад мусіць на гэта зважаць, ня толькі не пахіснуліся, а наадварот, умацаваліся, дзякуючы ягонай майстэрскай палітыцы.

Усама бін Лядэн, піша Newsweek, меў сымпатыі мільёнаў расчараваных мусульманаў, незадаволеных аўтакратычнымі рэжымамі ў сваіх краінах і настроеных антыамэрыканскі. Ён быў сымбалем, альтэрнатывай ня толькі карумпаваным рэжымам, але пераможцам над Амэрыкай. Аднак пазбаўлены перамогі, бін Лядэн стаўся ўсяго сапсутым міліянэрам з сярэднявечнымі поглядамі. І мусульманскі сьвет адмовіў яму ў падтрымцы, піша Newsweek.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG