Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЯПЕРАШНЯЯ ЛІЧБА ЗАГІБЛЫХ 11-ГА ВЕРАСЬНЯ Ў НЬЮ-ЁРКУ – 3899 ЧАЛАВЕК


Галіна Прыгара, Нью Ёрк

Мэрыя Нью Ёрку сёньня называе лічбу 3.899 чалавек- загіблых і зьніклых у выніку тэракту ў Уолд Трэйд Цэнтры. Паліцыя гораду дае лічбу 3.702 чалавекі. Пры гэтым афіцыйныя асобы Нью Ёрку адкрыта заявілі, што ня ведаюць, калі можа быць дадзена канчатковая і дакладная лічба ахвяраў. Відавочна адно: за апошнія тыдні лічбы рэзка зьменшыліся.

Гэтаму ёсьць некалькі прычынаў. Як аказалася шмат людзей, што патрапілі ў першыя дні ў сьпісы зьніклых, знайшліся. У сьпісах паўтараліся прозьвішчы, быў выпадак, калі адну жанчыну ўнесьлі у сьпісы зьніклых пад двума прозьвішчамі, у тым ліку і пад дзявочым. Апроч таго, зусім нядаўна замежныя кансуляты адклікалі са сваіх сьпісаў зьніклых шмат прозьвішчаў. Усе гэта ў выніку амаль удвая зьменшыла колькасьць магчымых ахвяраў выбухаў ва Ўсясьветным Гандлёвым Цэнтры.

Газэта дае сёньня спасылку на неафіцыйную інфармацыю, паводле кампаніяў, якія страцілі ў будынках сваіх супрацоўнікаў інфармацыі авіакампаній і іншых падобных крыніцаў – у выніку тэрактаў у Нью Ёрку загінула ня больш як 3 тысячы чалавек. Лічба можа быць ад 2-х тысячаў сямісот да 2-дзьвюх тысяч дзевяцісот пяцідзесяці чалавек.

Заўважым, што у будынках Усясьветнага Гандлёвага Цэнтру на той момант, як туды ўляцеў першы самалёт, знаходзілася каля 30-ці тысячаў чалавек. Сёньня можна ужо гаварыць пра тое, што 90 адсоткаў – уратаваліся.

Ціка ва пры гэтым, што кіраўніцтва краіны пад час публічных выступаў працягвае ужываць лічбу 5 тысячаў. Гэтую лічбу на працягу апошніх тыдняў ужывалі і генеральный пракурор Эшкрафт і кіарўнік Дзярдж. Дэпартаменту Паўэл.

Падлікам колькасці ахвяраў, удакладненьнем лічбаў у Нью Ёрку займаецца аддзел унутраных справаў гарадзкой паліцыі. Яго кіраўнік Чарльз Кампісі пакуль ня можа назваць канкрэтны тэрмін, калі усё-такі будзе названая канчатковая лічба. Ён толькі заявіў, што гэта абаязкова быдзе зроблена, бо таго патрабуе гісторыя.

На сёньня вядомыя дакладныя лічбы ахвяраў іншых тэрактаў 11 верасьня. 189 чалавек загінулі у будынку Пэнтагону, у тым ліку і 64 пасажыры самалёту. І 44 чалавекі сталі ахвярамі авіакатастрофы ў Пансільваніі, дзе самалёт разьбіўся пасьля нападу тэрарыстаў на экіпаж.
XS
SM
MD
LG