Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УЛАДЗІМЕР БАСАЛЫГА – ПЕРШАЕ ІНТЭРВІЮ “СВАБОДЗЕ”


Радыё Свабода.

(Басалыга: ) "Як гэта я ўспрыняў? Я гэта ўспрыняў зь нейкай душэўнай радасьцю нават, бо служыць справе мастацтва, служыць творчым асобам, выяўленчаму мастацтву наагул – відаць гэта ня так мала, каб на тваю долю гэткае ў жыцьці выпала.

Я, канечне, разумею, што гэта цяжар вельмі вялікі. Віншаваньняў сёньня я прыняў многа, але гэта віншаваньні авансам. Усё ж такі галоўнае – гэта тая матэрыяльная база, якую мы ўжо самі маем. Яшчэ за бальшавікамі ня вельмі нас так шанавалі, і мы стварылі такую базу, якая сёньня лічыцца грамадзкай. Гэта і палацы, і салёны-магазыны, і залі для выставаў, і нашы мастацкія вытворчыя камбінаты. Цяпер гэта наша база, з дапамогай якой мы выжываем, і ў нас самае галоўная праблема, што мы маем творчыя майстэрні. Гэтыя творчыя майстэрні ўтрымліваць мастаку вельмі цяжка. І вось менавіта гэтая праблема найбольш істотная. Нашаму Саюзу мастакоў трэба быць гатовым дапамагчы старэйшым мастакам, мастакам-пэнсіянэрам, дый наагул творцам.

Сучаснае мастацтва ўжо разьвіваецца на новым узроўні, з новымі плынямі. Эўропа прыходзіць да нас. Станавіцца ўпоперак гэтым плыням, я лічу, ня вартым, бо трэба арганічна ўліцца ў гэтае рэчышча. Я лічу, што нам трэба пэрманэнтна разьвівацца, рухацца наперад, можа нават хутчэйшымі тэмпамі. А рэвалюцыі мы ўжо наглядзеліся".

XS
SM
MD
LG