Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАЦЫЯНАЛЬНАМУ АКАДЭМІЧНАМУ ТЭАТАРУ ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА – 75 ГАДОЎ. ПЕРШЫМ ТЭАТАР ПАВІНШАВАЎ… УЛАДЗІМЕР ПУЦІН…


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Зрэшты гісторыя гэтага тэатару, якому ў 44-м годзе было нададзена імя Якуба Коласа, а ў 77-м – званьне “Акадэмічны”, ужо
добра вывучана беларускімі тэатаразнаўцамі. А што да звычайных гледачоў, то ў Віцебску коласаўскі таэтр ёсьць і заўсёды быў найбуйнейшым асяродкам беларускае мовы і культуры. Бо беларуская мова гучыць тут ня толькі на сцэне, але зьяўляецца таксама мовай паўсядзённага жыцьця і зносінаў у асяродку “коласаўцаў”.

Гаворыць Віталь Баркоўскі, мастацкі кіраўнік тэатру з 1993 году:

(Баркоўскі: ) «Я размаўляў да коласаўскага тэатра на расейскай мове, але мяне перарабіў тэатар, мае калегі, таму што ў нашым асяродку вельмі многа артыстаў, якія ў жыцьці — дома, на вуліцы —размаўляюць толькі на беларускай мове, і іхныя дзеці таксама гавораць толькі па-беларуску. Такіх многа, і хацелася, каб тэатар увесь загаварыў на мове! Мы ўсе разумеем, што толькі матулі, бабулі, прашчуры нашыя, нашыя карані даюць нам моц, нейкім чынам скіроўваюць нас у Сусвеце, таму што ніхто ня можа так ведаць мінуўшчыну, як нашая генэтычная памяць, якую трэба будзіць. Таму беларускі нацыянальны тэатар павінен працаваць на роднай мове!»

І беларускія спэктаклі коласаўцаў падчас гастроляў без перакладу разумеюць гледачы ў розных краінах блізкага і далёкага замежжа.

У Беларусі заслугі коласаўскага тэатару таксама былі адзначаныя —28 жніўня тэатар атарымаў званьне Нацыянальнага. Праўда, належныя 40 адсоткаў надбаўкі да заробку ў сувязі з новым статусам тэатару акторы дагэтуль не атарымалі…

Сёньня коласаўцы атарымліваюць віншаваньні. Асабліва іх уразіла тое, што першым даслаў віншавальную тэлеграму расейскі Прэзыдэнт Уладзімер Пуцін. А пра віншаваньні Аляксандра Лукашэнкі яны даведаліся толькі з паведамленьняў дзяржаўнага радыё.

На сёньняшнюю ўрачыстую вечарыну пад назвай «Мой родны кут» у тэатры чакаюць міністра культуры Леаніда Гуляку, а таксама прадстаўнікоў абласных ды гарадзкіх уладаў. Некаторыя акторы атарымаюць узнагароды, усе без выключэньня пачуюць прыгожыя словы на свой адрас… Але гэтая вечарына ня ёсьць галоўнай для коласаўцаў. Для простых і самых ўлюбёных сваіх гледачоў з нагоды ўласнага юбілею акторы на працягу апошніх двух тыдняў паказалі ўсе лепшыя спЭктаклі са свайго рэпэртуару.


XS
SM
MD
LG