Лінкі ўнівэрсальнага доступу

GAZETA WYBORCZA: “ТУТЭЙШЫХ” ЗАБАРАНІЛІ ЗА ТОЕ Ж, ЗА ШТО Ў 1942 ГОДЗЕ ЗАПЛАЦІЎ ЖЫЦЬЦЁМ ЯНКА КУПАЛА – ЗА БЕЛАРУСКАСЬЦЬ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

“У Менску забаранілі п’есу “Тутэйшыя”, клясыка беларускай літаратуры Янкі Купалы. Забаранілі ў тэатры, які носіць ягонае імя”, - так пачынаецца артыкул “Скандал у Менску”, надрукаваны напярэдадні ў “Gazetcie Wyborczej”.

Тое, што адбылося зь п’есай беларускага клясыка, старэйшае пакаленьне палякаў напэўна здолее зразумець. У Польшчы таксама забаранілі “Дзядоў” Дэймка, толькі было гэта ў 1968 годзе. Камуністычны рэжым Уладзіслава Гамулкі палічыў гэтую п’есу занадта нацыялістычнай ды шкоднай. Напэўна, нейкія афіцыйныя падставы для забароны, як зараз у Беларусі, былі тады і ў Польшчы, але пра гэта зараз ніхто ўжо ня памятае.

“Што ж ёсьць ў гэтай п’есе настолькі небясьпечнага, што яна, як за савецкім часам, ізноў трапіла пад увагу цэнзараў? Напэўна, тое ж самае, за што ў 42-м годзе ў Маскве жыцьцём заплаціў яе аўтар Янка Купала. Беларускасьць”, - адзначае газэта.

Меавіта беларускасьць, бо “ніхто ў Беларусі нЯ верыць, што п’есу зьнялі з-за быццам бы зьнішчаных дэкарацыяў”.

Далей “Wyborcza” піша, што ў падзеях п’есы лёгка пазнаць цяперашнюю палітыку Аляксандра Лукашэнкі, якая накіраваная на аб’яднаньне з Расеяй. Як і галоўны герой “Тутэйшых”, кіраўнік Беларусі адкідае ўсё беларускае ды любіць гаварыць пра “адзіную расейскую мову”.

Цяперашнім беларускім уладам напэўна не падабаецца і тое, што ў часе спэктакляў у купалаўскім тэатры зьяўляюцца забароненыя бел-чырвона-белыя сьцягі, а па сканчэньні дзеі ўзрушаныя гледачы яшчэ доўга скандуюць “Жыве Беларусь”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG