Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСЬ І ІНДЫЯ ЗАЦІКАЎЛЕНЫЯ Ў РАЗЬВІЦЬЦІ ВАЙСКОВАГА СУПРАЦОЎНІЦТВА


Валер Каліноўскі, Менск

Міністар замежных справаў Індыі Амар Фарук Абдула знаходзіўся ў Менску з трохдзённым афіцыйным візітам. Ён пасьпеў падпісаць зь беларускім бокам праграму супрацоўніцітва паміж урадамі дьзвюх краінаў у галіне культуры, мастацтва, адукацыі і СМІ на 2001-2003 годы, але не пакінуў без увагі і вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва:

(Абдула: ) "Вайсковае супрацоўніцтва паміж Індыяй і Беларусьсю — гэта працэс, які пастаянна разьвіваецца. Мне спатрэбілася б шмат часу, каб распавесьці пра ўсе накірункі гэтага супрацоўніцтва, якое ўжо існуе. Дастакова нагадаць, што Індыйская навукова даследчая арганізацыя па вайсковым развіцці супрацоўнічае на вельмі сур'ёзным узроўні зь беларускімі партнэрамі. Мой калега, дзяржаўны міністар абароны Індыі хутка сам прыедзе зь візытам у Менск, каб абмеркааць стан вайсковага супрацоўніцтва зь Беларусьсю і пэрспэктывы нашых дачыненьняў у гэтай галіне".

Міністар Хвастоў пацьвердзіў дамоўленасць пра візыт міністра абароны Індыі ў Беларусь:

(Хвастоў: ) "Што да пытання супрацоўніцтва на ўзроўні міністэрстваў абароны , то, напэўна, ў будучым годзе мы чакаем дэлегацыю з Дэлі, якая абмяркуе з нашым міністэрствам абароны магчымае супрацоўніцтва ў рамках тых магчымасьцяў, якія для нас адкрываюцца. Ёсць і былі ўжо кантакты на гэтым узроўні. Мы зацікаўленыя разьвіваць супрацоўніцтва з усімі краінамі, якія гэтак жа сур'ёзна ставяцца да названай справы, як і мы".

Міністар Хвастоў таксама заявіў сёньня пра жаданьне Беларусі палепшыць стасункі з ЗША ў сувяз і з новымі дамоўленасьцямі Буша і Пуціна:

(Хвастоў: ) "Я упэўнены ў тым, што адносіны Беларус і і ЗША не павінны пагаршацца, і мы робім крокі ў гэтым кірунку. Я ўпэўнены, што мы выйдзем на той узровень разуменьня, які дазволіць нам палепшыць нашыя дачыненьні з ЗША".

XS
SM
MD
LG