Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЕНЧУКІ ВЫКАЗВАЮЦЦА ЗА ПАЛЯПШЭНЬНЕ АДНОСІНАЎ З ЗША


Ягор Маёрчык, Менск

Перадусім я пытаўся у людзей, ці трэба Беларусі паляпшаць адносіны са Злучанымі Штатамі.

(Спадар: ) "Трэба! Амэрыка – гэта тая краіна, якой трэба ганарыцца і зь якой трэба падтрымліваць адносіны."

(Спадар: ) "Трэба паляпшаць, бо ўсе краіны павінны кантактаваць. Калі ўсе будуць разам, усім будзе лепей."

(Спадар: ) "Канешне, трэба. Мы павінны ісьці за цывілізаваных сьветам. Ісьці разам, а не ісьці неведама куды."

(Спадар: ) "Неабходна, таму што Беларусі ёсьць чаму павучуцца ў Амерыкі."

(Карэспандэнт: ) "Ці трэба Беларусі паляпшаць адносіны з ЗША?"

(Спадарыня: ) "Абавязкова!"

(Карэспандэнт: ) "Навошта?

(Спадарыня: ) "Каб спакойна жыць."

(Спадарыня: ) "Абавязкова. Перадавая краіна. Добрая краіна. З добрымі людзьмі трэба сябраваць, а на сварыцца."

(Спадарыня: ) "Канешне трэба. Яны жывуць больш правільна, чым мы. Палітыка іншая. Людзь працуюць і зарабляюць. А ў нас людзь працуюць, але не зарабляюць."

(Спадарыня: ) "Канешне трэба. Наш Чарнобыль гаворыць сам за сябе. Мы самі без чужой дапамогі нігоча не зробім."

Я сустрэў толькі аднаго чалавека, які сказаў, што паміж Беларусяй з ЗША і адносіны і так добрыя:

(Спадар: ) "А што ў нас дрэнныя адносіны з Амэрыкай? Па-мойму ў нас усё нармалёва. Я не ведаю, хто кажа, што дрэнна. У нас усё добра."
Якая карысьць можа быць для Беларусі ад добрых стасункаў са Злучанымі Штатамі Амэрыкі?

(Спадар)? "Трэба! Амэрыка -- гэта тая краіна, якой трэба ганарыцца і зь якой трэба падтрымліваць адносіны."

(Спадар: ) "Трэба паляпшаць, бо ўсе краіны павінны кантактаваць. Калі ўсе будуць разам, усім будзе лепей."

(Спадар: ) "Канешне, трэба. Мы павінны ісьці за цывілізаваных сьветам. Ісьці разам, а не ісьці неведама куды."

(Спадар: ) "Неабходна, таму што Беларусі ёсьць чаму павучуцца ў Амерыкі."

(Карэспандэнт: ) "Ці трэба Беларусі паляпшаць адносіны з ЗША?"

(Спадарыня: ) "Абавязкова!"

(Карэспандэнт: ) "Навошта?

(Спадарыня: ) "Каб спакойна жыць."

(Спадарыня: ) "Абавязкова. Перадавая краіна. Добрая краіна. З добрымі людзьмі трэба сябраваць, а на сварыцца."

(Спадарыня: ) "Канешне трэба. Яны жывуць больш правільна, чым мы. Палітыка іншая. Людзь працуюць і зарабляюць. А ў нас людзь працуюць, але не зарабляюць."

(Спадарыня: ) "Канешне трэба. Наш Чарнобыль гаворыць сам за сябе. Мы самі без чужой дапамогі нігоча не зробім."

(Спадар: ) "Навуковя тэхналёгіі.

(Спадарыня: ) "Сяброўства. А гэта шмат значыць. Сяброўства заўсёды выйграе ў эканоміцы, палітыцы, чалавечых адносінах.

(Спадар: ) "Я думаю, што вельмі шмат яны атрымала б. Яна б стала Беларусьсю. Сапраўднай, самастойнай Беларусьсю."
Хто вінаваты ў тым, што адносіны паміж дзьвюмя краінамі не найлепшыя? Жыхары Менску маюць свае меркаваньні:

(Спадар: ) "І мы вінаватыя, і яны вінаватыя. Можа быць, і рабілі не так штосьці."

(Спадар: ) "Улады нашыя вінаватыя. Бо інтарэсы не сыходзяцца. Калі б іншая ўлада была б, адносіны былі б лепей."

(Спадар: ) "Вядомы адказ. Нашыя ўлады."

(Спадар: ) "Вы добра ведаеце, што ў гэтым вінаваты хакеіст №1."

(Спадар: ) "Мы вінаваты! Мы."

(Карэспандэнт: ) "А што такога зрабілі?

(Спадар: ) "Выбралі дурнога прэзыдэнта."


Апытаньне на вуліцах Менску правёў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG