Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША ЗЬБІРАЮЦЦА ДАПЫТАЦЬ ПЯЦЬ ТЫСЯЧ ІМІГРАНТАЎ З АРАБСКІХ КРАІНАЎ


Радыё Свабода.

(Ціхановіч: ) “На гэтым тыдні у Злучаных Штатах Амэрыкі пачаў дзейнічаць загад Генэральнага пракурора краіны аб правядзеньні допытаў 5-ці тысяч імігрантаў з арабскіх краінаў і краінаў Блізкага Ўсходу. Галоўная мэта амэрыканскіх уладаў даведацца больш інфрамацыі пра магчымыя сувязі тэрарарыстыянай сеткі Аль-Каіда. Але сама працэдура допытаў, на думку многіх экспэртаў, выклікае шмат пытаньняў з пазыцыі абароны правоў чалавека і грамадзянскіх свабодаў”.

(Прыгара: ) “5 тысяч чалавек будуць дапытаныя на працягу месяца. Міністар юстыцыі ЗША, ён жа і Генэральны пракурор Джон Эшкрафт прызначыў тэрмін для гэтага ў 30 дзен. Хоць пра гэта ўлады не гавораць уголас, але дапытвацца будуць мусульмане–прадстаўнікі усіх краінаў, дзе маглі б быць паплечнікі Усамы бін Лядэна. Прычым допыты плянуецца праводзіць як фармальныя апытаньні. Чалавека ніхто не арыштоўвае, яму не чытаюць знакамітыя правы “Вы маеце права маўчаць, кожнае сказанае вамі слова можа быць скарыстанае супраць вас…”, яму проста задаюць пытаньні. Вядома, на іх можна не адказваць. Але ніводзін імігрант, асабліва зараз з арабскага сьвету ня можа сабе дазволіць не адказваць на пытаньні прадстаўнікоў улады у ЗША. Цікава, што прадстаўнікі ўладаў будуць прыходзіць размаўляць з чалавекам да яго дадому. Ніхто ня будзе выклікацца ў паліцыю для гэтага”.

(Ціхановіч: ) “Якія канкрэтна дзяржаўныя ворганы будуць праводзіць гэтыя апытаньні?”

(Прыгара: ) “Усе ўстановы, што пардпарадкоўваюцца міністэрству юстыцыі, у тым ліку і пракуратуры і служба іміграцыі і натуралізацыі. Сёньня паведамілі, што да справы прыцягнуты 94 прокуроры, якім даручана складаць інструкцыі для апытаньняў ды сьпісы абавязковых пытаньняў”.

(Ціхановіч: ) “Фармальна зь якім статусам пражываньня ў ЗША могуць быць дапытаны зараз уладамі прадстаўнікі арабскіх краінаў? Ці падпадаюць пад гэтую працэдуру грамадзяне ЗША, якія паходзяць з арабскіх краінаў?”

(Прыгара: ) “Пра грамадзянаў пакуль гаворка не ідзе, але акрамя людзей, што знаходзяцца ў краіне са студэнцкай, працоўнай альбо бізнэс-візай, апытвацца будуць і ўцекачы і тыя, хто ужо мае грын-карту – права на сталае жыхарства у ЗША. Пасьля гэтага загаду міністра юстыцыі тут, у Амэрыцы, усё часьцей сталі ўспамінаць загад і тлумачэньні прэзыдэнта Рузвэльта пасьля падобных апытаньняў, а пасьля дэпартацыі ўсіх імігрантаў зь Японіі, пасьля нападу на Пэрл Харбор. Нядаўна амэрыканскі ўрад прынес прабачэньні ўсім, хто пацярпеў у тыя часы і выплаціў людзям матэрыяльныя кампэнсацыі. Зараз, як заўважаюць, улады будуць дзейніцаць з улікам урокаў гісторыі”.

(Ціхановіч: ) “Ці вядома ўжо нейкая рэакцыя прадстаўнікоў і лідэраў арабскіх абшчынаў?”

(Прыгара: ) “Большасьць меркаваньняў сыходзіцца на тым, што ўлады пачынаюць паціху зьліквідоўваць асноўныя прынцыпы свабоды, на якіх стаіць Амэрыка. Але ва ўмовах надзвычайнага становішча, або нават вайны, тыя, каго будуць дапытваць, дапускаюць падобныя дзеяньні дзеля бясьпекі. У Брукліне, у раёне Атланцік авэню, дарэчы, там, дзе знаходзіцца беларуская Царква Сьвятога Кірылы Тураўскага, жыве вялікая колькасьць імігрантаў з арабскіх краінаў, Індыі Афганістану і Пакістану. Там нядаўна нью-ёркскі канал Нью-Ёрк-1 праводзіў сацыялягічнае апытаньне. Дык на пытаньне, ці лічыце вы мэтазгодным прыцясьненьне грамадзянскіх свабодаў дзеля бясьпекі, большгасьць з гэтым пагадэжалася. Ну, напрыклад, увядзеньне спэцыяльных пасьведчаньянў асобы, якія трэба будзе ўвесь час мець пры сабе, падтрымалі 66 адсоткаў апытаных, 24 адсоткі апытаных заўважылі, што гэта сур’езнае нарушэньне правоў асобы. Тым часам адзін з уладальнікоў крамы, араб з паходжаньня, заўважыў, што калі у яго нешта захочуць распытаць, няхай пытаюць, яму, маўляў, няма чаго хаваць”.

XS
SM
MD
LG