Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА 13 МЕСЯЦАЎ ЗАКРЫВАЕЦЦА ПАМЕЖНЫ ПЕРАХОД КУЗЬНІЦА БЕЛАСТОЦКАЯ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Ад закрыцьця пераходу пацерпяць і беларускія “чаўнакі”, што жывуць у памежных раёнах.

Памежны пераход у Кузьніцы-Беластоцкай ня будзе працаваць прынамсі 13 месяцаў, да 1 сьнежня 2002 году. Перабудова памежнага пераходу, на месцы якога паўстануць новыя мытныя аб’екты і дарогі, будзе каштаваць каля 60 мільёнаў даляраў. Значная частка гэтых грошай выдаткаваная Эўразьвязам, бо менавіта тут у хуткім часе будзе праходзіць мяжа аб’яднанай Эўропы.

Плянуецца, што аўтамабілі, якія раней карысталіся пераходам у Кузьніцы-Беластоцкай, цяпер будуць пераяжджаць мяжу праз суседнія Баброўнікі і Палоўцы. Туды будзе накіраваныя таксама значная частка мытнікаў і памежнікаў з закрытага пераходу.

Аднак кіроўцы грузавых аўтамабіляў, што ажыцьцяўляюць міжнародныя перавозкі, кажуць, што для іх рэканструкцыя Кузьніцы-Беластоцкай азначае павілічэньне і так вялікіх чэргаў на суседнім пераходзе Баброўнікі, бо іншы пераход – Палоўцы, здатны прапускаць толькі легкавыя аўтамабілі. Напярэдадні, абураныя павольнай працай беларускіх мытнікаў, кіроўцы двойчы на тыдзень блякавалі Баброўнікі, патрабуючы больш хуткага афармленьня папераў. Цяпер тут, яшчэ да закрыцьця Кузьніцы-Беластоцкай, чакаць у чарзе трэба каля 15 гадзінаў.

Ад закрыцьця пераходу ў Кузьніцы-Беластоцкай пацерпяць таксама чаўнакі з Беларусі ды прадпрымальнікі з суседняга раёну Польшчы, якія жывуць коштам памежнага гандлю. Мясцовыя ўлады нават прагназуюць павілічэньне колькасьці беспрацоўных у Сакольскім павеце, на тэрыторыі якога знаходзіцца памежны пераход.

Па сканчэньні рэканструкцыі, пераход у Кузьніцы Беластоцкай, будзе адпавядаць эўрапейскім стандартам і стане самым вялікім пераходам на Ўсходняй мяжы Польшчы.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG