Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА БЕЛАРУСКА-ЎКРАІНСКАЙ МЯЖЫ НЕПАДАЛЁК ГОМЕЛЯ АДКРЫЎСЯ НОВЫ ПАМЕЖНЫ ПЕРАХОД


Казімер Яноўскі, Гомель

Ён стаіць на шляху сёмага міжнароднага калідору, які празь Беларусь злучае шэраг рэгіёнаў Украіны і Малдовы з Прыбалтыкай і Расеяй. Суседняя Расея ўдзельнічала ў фінансаваньні новабудоўлі.

У сучасных памяшканьнях разьмесьціліся службы мытнага, памежнага, санітарна-эпідэміялягічнага, радыяцыйнага і вэтэрынарнага кантролю. Пункт абсталяваны найноўшымі тэхнічнымі сродкамі, улучна зь відэаназіраньнем.

У цырымоніі адкрыцьця пункту ўзялі ўдзел кіраўнікі мытнага і памежнага ведамстваў Беларусі, прадстаўнікі адпаведных службаў Украіны.

Старшыня камітэту памежных войскаў Беларусі генэрал Паўлоўскі заявіў, што дзяржаўная мяжа зьяўляецца паказчыкам сувэрэнітэту краіны, але яна не падзяляе Беларусь і Ўкраіну, а стварае камфортныя ўмовы для людзей падчас перасячэньня мяжы.

Па завяршэньні будаўніцтва памежнага пункту "Новая Гута" ягоная прапускная здольнасьць падвысіцца ўтрая.

XS
SM
MD
LG