Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША ВЫСЬВЕТЛІЛІ ПРЫЧЫНУ ПАДЗЕНЬНЯ СМАЛЁТУ НА НЬЮ-ЁРК


Радыё Свабода.

(Цыганкоў: ) “У гэтыя дні ў Злучаных Штатах Амэрыкі праходзіць візыт прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна. Візыт гэты праходзіць даволі незвычайна. Асноўная ўвага надаецца наладжваньню так бы мовіць чалавечых стасункаў паміж прэзыдэнтамі дзьвюх краінаў. Выглядае, што і грамадзкая думка ў Амэрыцы таксама нечакана спакойна паставілася зараз да важнай сустрэчы Буша з Пуціным”.

(Прыгара: ) “Сапраўды выглядае, што сёньня амэрыканскія сродкі масавай інфармацыі больш цікавіць кілямэтровая чарга беспрацоўных, якія зь пяці раніцы стаяць каля будынку Мэдысан Сквэр Гардэн у Нью-Ёрку. У асноўным – гэта людзі, што працавалі у будынках Уолд Трэйд Цэнтру. Сёньня у Нью-Ёрку праходзіць наладжаны адмыслова для іх кірмаш працаў.

Сустрэча прэзыдэнтаў Буша і Пуціна адрозьнівалася ад іншых сваёй нефармальнай часткай. Буш не спатыкаў Пуціна, традыцыйна ў аэрапорце па прылёце ў ЗША. Затое спаткаў яго у Тэхасе, сам за рулём папулярнага у вясковай Амэрыцы міні-грузавіка. Расейскі прэзыдэнт выглядаў трохі зьбянтэжаным на пасажырскім месцы. Так як і дамову пра скарачэньне на дзьве траціны ядзерных боегаловак, якая стала асноўным палітычным вынікам гэтага візыту, амэрыканскія сродкі масавай інфармацыі абмяркоўваюць вячэру, што была прыгатаваная на ранча Бушаў для Пуціных. Плянавалася традыцыйнае амэрыканскае барбэкю, вячэра на сьвежым паветры зь мясам, прыгатаваным на вуглях, але пайшоў дождж і вячэраць давялося ў памяшканьні. Каўбойская, прыгатаваная на вуглях, ялавічына, засмажаная рыба былі асноваю мэню вячэры. Падымаючы першы тост у гонар Пуціна, Джордж Буш сказаў, што звычайна дадому запрашаюць самых лепшых і блізкіх сяброў. І гэта менавіта тое, што адбываецца зараз. “Прэзыдэнт Пуцін – гэта той чалавек, зь якім мы зьменім адносіны паміж нашымі краінамі,” – сказаў прэзыдэнт Буш. У адказным тосьце Ўладзімер Пуцін сказаў, што ён упершыню бывае дома ў гасьцях кіраўніка замежнай краіны. “І гэта сымбалічна для меня і для маей краіны, што сеньня я ў гасьцях у прэзыдэнта ЗША,” – сказаў Пуцін. Падобны прыём вельмі пасуе да агульнага іміджу сеньняшняга амэрыканскага прэзыдэнта, які і сваё першае інтэрвію Бардабы Ўолтэрс, якое, фактычна, прадстаўляла яго амэрыканцам даваў на фоне цюкоў саломы на гэтым жа сваім Тэхаскім ранча. Фэрма Буша, варта, заўважыць разьмешчана на 1600 акрах зямлі”.

(Цыганкоў: ) “Галіна, сёньня зьявілася новая інфармацыя ў расьсьледаваньні прычынаў нядаўняй трагедыі з самалётам кампаніі American Airlins. Якія на гэты момант ёсьць падрабязнасьці?”

(Прыгара: ) “Спэцыялісты, якія працавалі на месцы падзеньня самалёту і вывучалі інфармацыю так званых чорных скрыняў, сёньня заявілі, што на іх думку асноўнай прычынй аварыі самалёту стала турбуленцыя. Першым у самалёта ў выніку моцнай вібрацыі адваліўся хвост, пасьля чаго самалёт страціў раўнавагу і лётчыкі згубілі кантроль над машынаю. Турбуленцыя была выклікана прысутнасьцю побоч яшчэ аднаго самалёта японскай авіякампаніі. Самалёт, што ляцеў у Дамініканскую Рэспубліку, падняўся у паветра з парушэньнем графіку узьлётаў. Згодна стандартаў, розьніца ў часе паміж узьлётамі двух самалётаў не павінна быць менш за дзьве з паловай хвіліны. Розьніца паміж узьлётамі на гэты раз была ня больш як 90 сэкундаў”.


XS
SM
MD
LG