Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З НОВАГА ГОДУ АДМЕНЯЦЬ ВЫПЛАТЫ ЖЫХАРАМ РЭГІЁНАЎ З РАДЫЯЦЫЙНЫМ ЗАБРУДЖВАНЬНЕМ АД 1 ДА 5 КЮРЫ


Валер Каліноўскі, Менск

Такім чынам урад прызнаў, што няздольны падвысіць да прыстойнага ўзроўню "грабавыя" ў чарнобыльскіх раёнах. Нягледзячы на запэўніваньні міністра фінансаў Беларусі пра сацыяльную скіраванасьць бюджэту на наступны год, урад скарачае субсыдыі на жыльлёва-камунальную гаспадарку, транспарт, а значыць, на іх адпаведна вырастуць тарыфы для насельніцтва.

Аплата стандартнай двухпакаёвай кватэры, напрыклад, паводле падлікаў ураду, будзе каштаваць 34 тысячы рублёў зімой. Заплянаваў урад і паступовае зьніжэньне льготаў і скрыжаванага субсыдаваньня — аплата газу й электрычнасьці будзе перакладвацца з прадпрыемстваў на грамадзянаў.

Затое на 0,1% ад сукупнага ўнутранага прадукту вырастуць выдаткі на абарону, больш за іншых атрымаюць і органы ўнутраных справаў. Прадугдеджаная істотная падтрымка сельскай гаспадаркі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG